#МыКлапоцімся з «Карысцю»


За 2019 год у Беларусі ўтварылася амаль за 3,8 млн тон побытавых адкідаў. Атрымліваецца па 400 кг на кожнага беларуса. Па дадзеных Сусветнага банка, Беларусь аднесена да катэгорыі верхняй групы краінаў з сярэднім даходам насельніцтва, норма па колькасці цвёрдых побытавых адкідаў вызначана ад 260 да 460 кг у год.

Студэнты атрада «КАРЫСЦЬ» пад кіраўніцтвам Пяхота А.М., арганізаванага на кафедры «Фізіка і энергаэфектыўныя тэхналогіі» узялі ўдзел у агульнарэспубліканскім мерапрыемстве «Мы Клапоцімся», арганізатарам якога штогод выступае «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» у партнёрстве з унітарным прадпрыемствам «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь».

01

Экалагічнае мерапрыемства праводзіцца таксама пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у межах праграмы «Свет без смецця» унітарнага прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» (Coca-ColaHBCBelarus) па выкананні мэтаў устойлівага развіцця.

Варта адзначыць, што ў БелДУТ штогод праходзяць CleanUp-акцыі пад хэштэгам # МыКлапоцімся. Усё пачалося яшчэ ў 2012 годзе па прыкладзе падобнай акцыі, якая прайшла ў Эстоніі. Сёння, 26 верасня 2020 года, мы, студэнты БелДУТ ў складзе атрада «КАРЫСЦЬ», праводзілі акцыю «Мы Клапоцімся», звязаную з ачысткай левабярэжжа ракі Сож у раёне цэнтральнага парку Паскевічаў. Намі было сартавана і сабрана: 59,8 кг ПЭТ; 9,2 кг пластыка і плёнкі; 67,7 кг шкла і 131 кг астатніх адкідаў (смецця).

Сутнасць акцыі заключаецца ў тым, што каманды павінны самастойна вызначыць тэрыторыі, якія патрабуюць прыборкі, і ў дзень мерапрыемства сабраць смецце, умоўна падзяліўшы яго на 4 катэгорыі: «ПЭТ (поліэтылентэрэфталат)», «Пластык і плёнка», «Шкло», «Астатняе смецце».

Наступствы шматлікіх пікнікоў ліквідавалі студэнты БелДУТ. Самае крыўднае, што настолькі маляўнічыя месцы з’яўляюцца самымі праблемнымі і забруджанымі. У 2019 годзе больш за 300 удзельнікаў экалагічнага мерапрыемства сабралі каля 3 тон смецця ў 9 гарадах Беларусі.

02

Таму мы заклікаем усіх, хто любіць адпачываць на прыродзе, заставацца Людзьмі і пакідаць месцы адпачынку пасля сябе ў чысціні і парадку. Мы заклікаем Вас далучыцца да нашай акцыі і ўнесці свой унёсак у захаванне чысціні навакольнага асяроддзя. Вельмі важна сачыць за нашым навакольным асяроддзем і цудоўнай краінай, у якой мы жывём.

#МыКлапоцімся #NeverSettleBelarus

 

Пяхота А.М., Дзядовіч Ю.А.

фота – удзельнікі акцыі, студэнты гр. СЭ-41

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter