Спартыўнае свята «За здаровы лад жыцця, за Беларусь!»


Наважыцца пераадолець дыстанцыі і змагацца ў розных конкурсах, нягледзячы на пахмурны суботні выхадны дзень з лёгкім дожджыкам, зможа не кожны.

132

Але толькі не вайскоўцы ваенна-транспартнага факультэта!

17

З мэтай прапаганды заняткаў спортам і здаровага ладу жыцця, выхавання моцных духам і целам патрыётаў сваёй краіны, арганізоўваецца спартыўнае свята, назва якога нясе велізарны сэнс – «За здаровы лад жыцця, за Беларусь!». У гэтым годзе па ліку яно дзявятае.

10

Перад пачаткам – праверка стану здароўя ў медыка і кароткі інструктаж начальніка ваенна-транспартнага факультэта палкоўніка Аляксея Паддубнага.

Аляксей Аляксеевіч яшчэ раз спытаў пра жаданне кожнага ўдзельніка. Пасля адназначнай згоды ўсіх удзельнікаў сам стаў у адзін строй са сваімі падначаленымі.

20

Стартавы свісток, і – наперад на 5 кіламетраў!

492

491

616

Акрамя пяцікіламятровай дыстанцыі вайскоўцы спаборнічалі ў ваенізаванай эстафеце, перацягванні канату, ўздыме гіраў і дартсе

1
02
1
02

492

1
02
1
02

616

616

Знамянальна і ўдвая прыемна тое, што за сваімі бацькамі імкнуцца і дзеці. Многія рабяты выбралі не ранішні моцны сон, а спартыўны абутак і вопратку, каб прабегчыся побач з бацькамі. Зрэшты, пераемнасць пакаленняў і станоўчы прыклад для факультэта – не ўпершыню.

899

Усе паказалі не толькі годныя вынікі, але і волю да перамогі.

59

61

155

360

Узнагароджваючы пераможцаў і ўсіх удзельнікаў свята, палкоўнік Аляксей Паддубны яшчэ раз падкрэсліў, што ўсе, хто сёння ўдзельнічаў, – безумоўныя пераможцы, якія пераадолелі стомленасць і боль у цягліцах, капрызы надвор’я і, вядома ж, сябе, адзначыўшы, што самая галоўная барацьба – гэта барацьба з самім сабою.

866

821

830

Пажадаў Аляксей Аляксеевіч усім здароўя і поспехаў, а таксама высокіх перамогаў і спартыўных дасягненняў!

916

Выкладчык кафедры
агульнавайсковай падрыхтоўкі
маёр Яўгеній Вінічэнка

Фота Алены Белавус

Фотагалерэя ў працэсе напаўнення

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter