ЛЕПШЫ СТУДЭНТ СНД – 2020
- Апублікавана 28.09.2020 13:55
Студэнтка 5 курса будаўнічага факультэта (спецыяльнасць «Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў») Шуберт Алеся ўзнагароджана дыпломам I ступені і ўшанавана званнем «Лепшы студэнт СНД - 2020».
Яе артыкул ўвайшоў у ІI Міжнароднае кніжнае выданне краінаў Садружнасці Незалежных дзяржаваў «ЛЕПШЫ СТУДЭНТ - 2020» («Студэнты - СНД») з прысваеннем міжнароднага кода ISBN. Навуковым кіраўніком з’яўляецца дацэнт кафедры «Водазабеспячэнне, хімія і экалогія» Вольга Канстанцінаўна Новікава, якой таксама ўручаны ліст падзякі за аказаную падтрымку маладым навукоўцам.
Дадзены праект з’яўляецца ўнікальным праектам, скіраваным на прапаганду навукі і асобасных поспехаў маладых студэнтаў усёй СНД і Еўропы.
Асноўнай мэтай гэтага праекта з’яўляецца выяўленне лепшых значных і інавацыйных праектаў маладых навукоўцаў, прасоўванне навуковых інтарэсаў, стварэнне агульнай яднаючай пляцоўкі для развіцця навукі і адукацыі, фармаванне моцнага супрацоўніцтва студэнтаў СНД.
Праект арганізаваны аб’яднаннем юрыдычных асобаў у форме асацыяцыі «Агульнанацыянальны рух “Бобек”» пры падтрымцы Кангрэсу навукоўцаў Казахстана.
У дадзеным праекце бяруць удзел студэнты Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацый, Рэспублікі Узбекістан, Рэспублікі Таджыкістан і інш.
.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter