З новым папаўненнем, ваенна-транспартны факультэт!


5 верасня 2020 года ў жыцці першакурснікаў ваенна-транспартнага факультэта ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» надышоў знамянальны момант – яны прынеслі клятву на вернасць Радзіме і прынялі ваенную прысягу.

163

Урачыстая цырымонія прыняцця ваеннай прысягі традыцыйна прайшла на плошчы Перамогі.

11

Першакурснікі ва ўрачыстай абстаноўцы перад строем таварышаў і бацькамі пакляліся свята выконваць свой воінскі абавязак. У цырымоніі ўзялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых органаў улады, сілавых структур горада, кіраўніцтва ўніверсітэта і, вядома ж, ветэраны.

35

У сваім віншаванні першакурснікам начальнік ваенна-транспартнага факультэта палкоўнік Аляксей Паддубны адзначыў, што пачатак іхняй вучобы знамянальна праходзіць у год 75-годдзя Вялікай Перамогі. І ўсе першакурснікі, як і ўвесь афіцэрскі склад факультэта, павінны быць вартыя ратных подзвігаў тых, хто вызваляў і абараняў, захінаў незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Рэспублікі Беларусь.

47

Ваенны камісар ваеннага камісарыята Гомельскай вобласці начальнік Гомельскага гарнізона палкоўнік Андрэй Крываносаў у сваім віншаванні першакурснікам выказаў упэўненасць у тым, што за гады вучобы яны набудуць значныя веды і, прыйшоўшы ў войскі, пакажуць рэальны і паўнавартасны вынік усяго таго, чаму іх навучылі. Вынік, годны выпускніка ваенна-транспартнага факультэта.

243

Мы цвёрда перакананыя ў тым, што аўтарытэт курсантаў ваенна-транспартнага факультэта ў войсках будзе наўпрост залежаць ад атрыманых тут ведаў, ад прафесійнага стаўлення да службы і, у канчатковым выніку, ад адданасці прафесіі абаронцы Айчыны!

72

117

Рэктар універсітэта Юрый Кулажанка выказаў упэўненасць у тым, што першакурснікі будуць імкнуцца памнажаць поспехі старэйшых таварышаў, якія сваім аўтарытэтам і працай узнялі ваенна-транспартны факультэт на досыць высокі ўзровень.

250

Бацька курсанта, які прыняў ваенную прысягу, палкоўнік Алег Пазняк пажадаў першакурснікам - з лёгкасцю пераадолець усе цяжкасці на шляху да афіцэрскіх пагонаў. У сваю чаргу, першакурснік радавы Мікалай Пазняк запэўніў прысутных у тым, што асабовы склад, які прыняў ваенную прысягу, з гонарам і годнасцю будзе выконваць воінскі абавязак і высока будзе несці званне вайскоўца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

265

284

318

353

У канцы ўрачыстага мерапрыемства асабовы склад роты ганаровай варты прадэманстраваў сваю падрыхтоўку і страявую вывучку, паказаўшы пляц-канцэрт, які выклікаў буру станоўчых эмоцый ва ўсіх прысутных.

407

414

414

Выкладчык кафедры
агульнавайсковай падрыхтоўкі
маёр Яўген Вінічэнка

Фота Алены Белаус

Фотагалерэя (162 фота)

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter