Каледжы запатрабаваныя


Арганізавана і зладжана правялі ўступную кампанію каледжы-філіялы БелДУТ.

Усе справіліся з планам прыёму на бюджэтную форму навучання.

Традыцыйна ў Брэсцкім каледжы больш за ўсё абітурыентаў выбіралі спецыяльнасць «Аўтаматыка і тэлемеханіка на чыгуначным транспарце». Набываць веды па выбраных спецыяльнасцях тут будуць больш за 250 навучэнцаў. З іх за кошт бюджэту – 140 (15 – завочнікі).

У Гомельскім каледжы прыступаюць да вучобы 337 навучэнцаў. На бюджэтнай форме навучання 140, з іх – 15 на завочным аддзяленні. Традыцыйна павышаным попытам тут карысталася спецыяльнасць «Тэхнічная эксплуатацыя, рамонт рухомага саставу». На яе і быў самы высокі прахадны бал – 8, 4 (па дзесяцібальнай шкале).

Усяго ў Аршанскі каледж залічана 215 навучэнцаў. За кошт бюджэту на дзённым аддзяленні будуць вучыцца 100 юнакоў і дзяўчат. Выкананы план і па прыёме на платную форму навучання (дзённае аддзяленне). 15 навучэнцаў прынята на бюджэт на завочнае аддзяленне. Найбольшым попытам карысталася спецыяльнасць «Арганізацыя перавозак і кіраванне на чыгуначным транспарце».

orsha

Віншуем першакурснікаў з паступленнем у каледжы-філіялы БелДУТ!

фота – з інтэрнэт-рэсурсаў адпаведных каледжаў

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter