Самыя годныя студэнты ўзнагароджаны прэміямі Гомельскага аблвыканкама


Штогод напярэдадні заканчэння навучальнага года ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь самыя таленавітыя студэнты Гомельшчыны ўшаноўваюцца  прэміяй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

У 2020 годзе прэміі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта прысуджаныя пяці студэнтам, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у інтэлектуальнай і грамадскай дзейнасці:

  1. Аксёнчыкава-Бірукова Ангеліна Аляксандраўна. Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны».
  2. Краўчанка Маргарыта Андрэеўна. Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога».
  3. Карнеева Анастасія Уладзіміраўна. Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту».
  4. Буздалкіна Васіліса Канстанцінаўна. Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
  5. Прыходзька Вадзім Віктаравіч. Установа адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна».

Урачыстае ўручэнне ўзнагародаў адбылася 15 чэрвеня 2020 года ў прасторнай канферэнц-зале Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Руслан Смірноў, уручаючы ўзнагароды, падкрэсліў:

- Гэтыя студэнты – лепшыя з лепшых, гонар вобласці. Яны абавязкова будуць актыўна развівацца і далей, дасягнуць новых вышыняў у сваіх кірунках.

Наша студэнтка Анастасія Карнеева вучыцца на пятым курсе факультэта «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» па спецыяльнасці  «Архітэктура».

d3

Анастасія – не толькі выдатнік вучобы, але і актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця ўніверсітэта і горада Гомеля. Удзельнічала ў гарадскім конкурсе па распрацоўцы лагатыпаў Дзяржаўнай установы «Палац культуры “Фестывальны”». Зрабіла свой унёсак у падрыхтоўку міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод», у афармленне памяшканняў ДУА «Гомельскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».

Анастасія была ўзнагароджана дыпломам 3 ступені як пераможца абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці «АрхНавацыя-2016» у намінацыі «Архітэктурнае макетаванне», граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Жывапіс» і «Графіка», дыпломам як пераможца аб’яднання «Арх-студыя» (кіраўнік Зуева Л. М.) на міжнароднай выставе сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў «Грані творчасці» у намінацыі «Візуальнае святло».

Штогод удзельнічае ў конкурсах, якія праводзяцца дзяржаўнай установай «Гомельскае абласное ўпраўленне будаўнічым комплексам» сумесна з таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Гомельская інжынірынгавая кампанія» – кіруючая кампанія холдынгу «Будінжынірынг Груп». 

У 2018 годзе заняла першае месца ў конкурсе «Твой ДОМ – твой СВЕТ».

У красавіку 2019 года ўдзельнічала ў конкурсе «Добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі 30-ці кватэрнага жылога дома ў г. Ветка».

У траўні 2019 года – у аглядзе-конкурсе «Лепшыя ідэі дызайн-праектаў па добраўпарадкаванні дваровых і грамадскіх тэрыторый Цэнтральнага раёна горада Гомеля», дзе ў намінацыі «Дзіцячая пляцоўка» заняла ганаровае першае месца.

Анастасія ўзнагароджана таксама Граматай 3 ступені Гомельскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» на конкурсе, прысвечаным 100-годдзю музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля (намінацыя  «Графіка»).

Штогод Анастасія дапамагае ў арганізацыі і правядзенні Дня адчыненых дзвярэй кафедры «Архітэктура і будаўніцтва» для навучэнцаў сярэдніх школ горада Гомеля. Займаецца спортам, з’яўляецца ўдзельніцай лёгкаатлетычнага марафону.

Выступаючы ад імя студэнцтва, Анастасія выказала вялікую падзяку ўніверсітэту, у якім для яе адкрылася столькі магчымасцяў для рэалізацыі сябе.

d2

Віншуем лаўрэатаў! Жадаем ім новых дасягненняў і шчасця!

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter