Пераможцы II Міжнароднага моладзевага конкурсу рэкламы «ЗАЛАТЫ КОЛАС» («GOLDEN WHEATS»)


У перыяд з 5 сакавіка па 22 траўня 2020 г. у межах святкавання 180-годдзя найстарэйшай ВНУ Рэспублікі Беларусь – УА «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія» кафедрай маркетынгу факультэта бізнесу і права праводзіўся II Міжнародны моладзевы конкурс рэкламы  «ЗАЛАТЫ КОЛАС» («GOLDEN WHEATS») студэнтаў ВНУ і навучэнцаў.

Мэта конкурсу – развіццё творчых здольнасцяў, набыццё і развіццё навыкаў стварэння гатовых прадуктаў рэкламы і PR з мэтай замацавання тэарэтычных ведаў і назапашвання практычнага досведу работы ў сферы маркетынгавых камунікацый.

Конкурс праводзіўся ў намінацыях: вонкавая рэклама, друкаваная рэклама, інтэрнэт-рэклама, прэзентацыя, ўпакоўка.

Удзельнікі маглі выбраць любую тэму: «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія» – найстарэйшая ВНУ Рэспублікі Беларусь», «Мая альма-матэр», «Мая прафесія і спецыяльнасць», «Мая сям’я», «Я люблю Беларусь» , «Мой родны кут...», «Маю права...», «Служу Айчыне», «75-годдзе Перамогі», «Прафілактыка наркаманіі, курэння, гульняманіі, алкагалізму», «Абарона навакольнага асяроддзя», «Энерга - і рэсурсазберажэнне», «Супраць карупцыі», «Дарогай добрых справаў», «Бяспека жыцця», «Рэклама тавару (прадпрыемства)».

Студэнты другога курса спецыяльнасці «Мытная справа» Казюка Дыяна і Рудзянок Алена сталі пераможцамі конкурсу ў намінацыі «Мая прафесія і спецыяльнасць»!

1
01
 
 

Віншуем пераможцаў!

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter