Малая Радзіма — вялікая любоў


2018-2020 гады ў Беларусі аб'яўлены Годам малой радзімы.

Паводле словаў кіраўніка дзяржавы, на прыняцце такога важнага рашэння падштурхнулі развагі аб важнасці малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. «Яна шматаблічная. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе ці невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых-кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто з'ехаў шукаць шчасце ў іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Супрацоўнікамі навукова-тэхнічнай бібліятэкі да Году малой Радзімы падрыхтавана віртуальная выстава «Малая Радзіма – вялікая любоў», якая заклікана яшчэ раз звярнуць увагу на прыгажосць, унікальнасць і непаўторнасць нашага краю.

ntb2

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter