ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ. Вайскоўцы БелДУТ - годныя падаўжальнікі традыцый Узброеных Сіл


75 гадоў прайшло з таго моманту, як нашыя дзяды і прадзеды распісаліся на сценах Рэйхстага, а ва ўсіх кутках нашай Радзімы гучалі залпы салютаў і на тварах з'яўляліся слёзы радасці за Вялікую Перамогу…

Рэспубліка Беларусь прыняла на сваёй зямлі самыя цяжкія навалы фашысцкага агрэсара. Мноства нашых землякоў не вярнуліся з поля бою і навечна засталіся ў памяці сваіх удзячных нашчадкаў.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту шануе памяць аб Вялікай Перамозе. Годныя падаўжальнікі традыцый Узброеных Сіл-вайскоўцы ваенна - транспартнага факультэта-аднымі з першых у горадзе Гомелі ўзялі ўдзел у памятных мерапрыемствах.

5 и 6 мая ў рамках рэспубліканскай акцыі "Парад пад вокнамі" вайскоўцы павіншавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць у Навабелецкім і Цэнтральным раёнах горада Гомеля.

3

1
01
1
01

7 мая кіраўніцтва ўніверсітэта ўшанавала памяць землякоў, усклаўшы кветкі да помніка братоў Лізюковых у Чыгуначным раёне Гомеля.

У гэты дзень гэтак жа прайшлі ўскладанні вянкоў і кветак да мемарыялаў загінуўшым воінам на вуліцах Тралейбусная, 8-я Іншагародняя горада Гомеля і вуліцы Ламаносава ў пасёлку Касцюкоўка.

1
01
1
01
1
01
1
01
1
01
1
01

А на мемарыяле ў Чырвоным Беразе «Помнік дзецям-ахвярам Вялікай Айчыннай вайны» група вянковых узвода ганаровай варты ўзяла ўдзел ва ўскладанні вянкоў з кіруючым складам Гомельскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

3

1
01

8 мая сумесна з дэпутацкім корпусам і кіраўніцтвам Савецкага раёна горада Гомеля вайскоўцы факультэта і кіраўніцтва ўніверсітэта ўшанавалі памяць загінуўшых на франтах, усклаўшы вянкі і кветкі на пахаваннях на Ляшчынскіх могілках.

1
01
1
01

На Алеі Герояў застылі ў ганаровай варце вартавыя і група вянковых. Кіраўніцтва горада Гомеля і вобласці ўсклалі вянкі, аддаўшы даніну павагі подзвігу герояў.

1
01
1
01

3

3

l24

Напярэдадні вялікага свята ва ўрачыстай абстаноўцы на пляцы ўніверсітэта начальнік ваенна-транспартнага факультэта палкоўнік Аляксей Паддубны павіншаваў асабовы склад з гэтым знамянальным днём, адзначыўшы, што мы - пакаленне пераможцаў не зганьбілі памяць продкаў, а сваёй ратнай працай свята нясем памяць аб іхнім гераічным подзвігу. Далей было зачытана віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Міністра абароны. На падставе Ўказа Прэзідэнта асабоваму складу былі ўручаны юбілейныя медалі. За адзнаку ў вучобе і службовай дзейнасці шэраг вайскоўцаў быў заахвочаны падзякамі, граматамі і дыпломамі ад кіраўніцтва ўпраўлення адукацыі, факультэта і абласной арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў.

3

1
01
1
01
1
01
1
01

3

У Дзень Перамогі вайскоўцам выпаў вялікі гонар выносіць Сцягі на Плошчы працы і несці вахту памяці ля Вечнага агню. Усклаўшы вянкі і кветкі кіраўніцтва Гомельскай вобласці, горада, духавенства і грамадскасці аддалі даніну памяці героям вызваліцелям і нашай роднай Беларусі.

3

1
01

3

3

 

Выкладчык кафедры агульнавайсковай
падрыхтоўкі ваенна-транспартнага факультэта
маёр Яўген Вінічэнка

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter