Будатрады – візітоўка кафедры і факультэта


У лютым 2020 г. пад старшынствам начальніка службы шляху А.В. Меньшыкава ў дэкана будаўнічага факультэта Д.І. Бачкарова прайшоў рабочы нарад па арганізацыі студэнцкага будаўнічага атрада (СБА) у перыяд лета 2020 года. Прынята рашэнне аб арганізацыі будатрада на базе Мінскай дыстанцыі для выканання работ па бягучаму ўтрыманню шляху.

02

З моманту ўтварэння ў 1954 годзе кафедры «Агульны курс чыгунак, пуць і пуцявая гаспадарка» (цяперашняя назва «Праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыя транспартных аб'ектаў») будатрадаўскаму руху надавалася пільная ўвага. Бо СБА – гэта магчымасць спазнаць новае, навучыцца сваёй прафесіі, у рэшце рэшт адчуць сябе самастойным і, наогул, спазнаць свет.

Я сам яшчэ ў далёкіх 1980-х гадах (год Маскоўскай алімпіяды) прымаў удзел у такім моладзевым руху. Асабліва запомніўся 1982 год і наша паездка на Байкала-Амурскую магістраль. Сем сутак цягніком з Гомеля праз Маскву да Тынды на знакамітай «двойцы» (Масква – Уладзівасток). Памятаю, калі выйшлі на вакзал у сталіцы БАМа нас ужо пачало ўкалыхваць. Але наперадзе яшчэ было некалькі гадзін рабочым цягніком да Усць-Нюкжы і трохгадзінны марш-кідок вахтавым «Магірусам» да п. Усколь (Амурская вобласць). Гэта быў год чэмпіянату свету па футболе, тэлевізары ў пасёлку будаўнікоў сігнал не прымалі, мы на ўсюдыходзе ездзілі ў суседні п. Хані за 30 км глядзець трансляцыю.

Усё лета працавалі ў мехкалоне па водсыпу зямельнага палатна. «Выносілі» адзнакі на трасу, ставілі «вышыннікі» (будаўнікі мяне зразумеюць), працэнтавали працы і яшчэ выконвалі масу вытворчых розных задач. Там я ўпершыню ўбачыў, што такое насып на «прыціску», што такое «курум» і вечная мерзлата на беразе ракі ў чэрвені. А чаго вартая машкара ў тайзе, якая гатовая з'есці цябе жыўцом. У канцы нашай працы за намі даслалі верталёт і зноў доўгая дарога дадому цягніком.

Дадому вярнуліся ў канцы лета. Па тых грошах заробак быў прыстойны. Памяць пра тых людзей і днях засталася назаўжды. Такая вось светлая рамантыка юнацтва.

Потым ужо мы ў канцы 90-х і пачатку 2000-х адрадзілі гэтыя традыцыі на будаўнічым факультэце. У адрозненне ад нас «самастойных», цяперашніх студэнтаў ужо павезлі на Маскоўскую чыгунку, трасу Нарын-Лугокан, Сочынскія алімпійскія аб'екты выкладчыкі У.Г. Цыганкоў, В.У. Раманенка, С.П. Мохарава, В.Я. Мірошнікаў.

01

У цяперашні час з дапамогай неабыякавых людзей спрабуем надаць будатрадаўскаму руху новы імпульс, а значыць будатрадаўскаму руху БЫЦЬ!

Хочацца сказаць моладзі: адважвайцеся, спрабуйце сябе і свае сілы, імкнiцеся да новага. Так, будзе цяжка, але потым і вам будзе што ўспомніць. Бо ваша жыццё толькі пачынаецца. І усё гэта магчыма на нашай кафедры. Выбар за вамі!

 

Загадчык кафедры «Праектаванне,
будаўніцтва і эксплуатацыя
транспартных аб'ектаў» канд. тэхн. навук, дацэнт
Коўтун П.У.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter