Верныя традыцыям афіцэрскага сходу


Ужо добрай традыцыяй стала правядзенне ўрачыстага сходу ваеннаслужачых Гомельскага гарнізона, прысвечанага Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл.

19 лютага 2020 года ў 102-ю гадавіну знамянальнага свята вайскоўцы гарнізона сабраліся ў дзіцячай школе мастацтваў № 5 горада Гомеля для падвядзення вынікаў дзейнасці і ўшанавання выдатнiкаў.

8

8

Адкрыў урачысты сход начальнік Гомельскага гарнізона – ваенны камісар Гомельскай вобласці палкоўнік Андрэй Крываносаў.

«У Дзень абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь мы аддаём даніну павагі ветэранам вайны, якія навекі ўпісалі гераічныя старонкі ў нашу гісторыю. Ушаноўваем мы і тых, хто сёння служыць краіне, захоўвае мір і спакой нашых грамадзян, выказваем удзячнасць усім мужчынам, чые жыццёвыя прыярытэты з'яўляюцца прыкладам для жыхароў Беларусі. Бо абаронцам Айчыны з'яўляецца кожны, хто лічыць сваім абавязкам берагчы родную зямлю, чыё жыццё і праца арыентаваны на дабрабыт і росквіт Радзімы», - адзначыў у сваім звароце Андрэй Уладзіміравіч.

69

73

Знамянальнай падзеяй стала ўрачыстае ўручэнне начальнікам гарнізона сімвалічнага зброі – шашкі – нядаўна сфармаванаму ўзводу ганаровай варты ваенна-транспартнага факультэта Гомельскага гарнізона.

Ён адзначыў, што ўжо на працягу другога года курсанты і афіцэры ваенна-транспартнага факультэта сваімі сіламі ўтварылі такое падраздзяленне, аналагаў якому ўсяго некалькі ў краіне. Кіраўніцтва горада і вобласці звярнула на іх увагу і прыняло рашэнне аб матэрыяльнай дапамозе ў набыцці і пашыве асаблiва параднай формы, у якой узвод ганаровай варты стаў сапраўдным упрыгожаннем усіх мерапрыемстваў і з'яўляецца сапраўды візітнай карткай не толькі Узброеных Сіл у маштабах гарнізона, але і ўсёй Гомельскай Зямлі.

01

Палкоўнік Андрэй Крываносаў пажадаў асабістаму саставу далейшых поспехаў у іх дзейнасці і выказаў упэўненасць у тым, што ўзровень прафесіяналізму і майстэрства ваеннаслужачых будзе толькі расці і ўдасканальвацца на карысць нашай краіны.

8

Далей ваеннаслужачых павіншавалі прадстаўнікі творчых калектываў горада Гомеля.

8

Выкладчык кафедры агульнавайскавой падрыхтоўкi
ваенна-транспартнага факультэта
маёр Яўген Вiнiчэнка

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter