Мадэль электрацягніка ЭПр «Stadler»


У мэтах удасканалення вучэбна-матэрыяльнай базы лабараторыі «Кіраванне рухам імя прафесара І. Р. Ціхамірава» і навучання курсантаў і студэнтаў на факультэце «Кіраванне працэсамі перавозак» па прапанове прарэктара па навуковай рабоце Аляксандра Аляксандравіча Ерафеева ў межах ваенна-навуковага гуртка мадэлявання курсантам 3-га курса ваенна-транспартнага факультэта Максімам Зязюліным была выраблена дзеючая мадэль электрацягніка ЭПр «Stadler». У вырабе Максім выкарыстаў металічныя дэталі і механізмы, якія адпрацавалі свой тэрмін.

1

3

Дарэчы, дадзеная прапанова паступіла пасля наведвання класа інавацыйных тэхналогій ваенна-транспартнага факультэта Аляксандрам Аляксандравічам, дзе яму былі прадстаўлены мадэлі ваеннай тэхнікі, вырабленыя Максімам раней і гэткім жа спосабам.

13 лютага 2020 года ў лабараторыі «Кіравання рухам імя прафесара І. Р. Ціхамірава» на факультэце «Кіраванне працэсамі перавозак» у прысутнасці прарэктара па навуковай рабоце Аляксандра Аляксандравіча Ерафеева, супрацоўнікаў лабараторыі і кафедры «Кіраванне эксплуатацыйнай працай і ахова працы» адбылася ўрачыстая перадача дзеючай мадэлі загадчыку кафедры Яўгену Аляксандравічу Фёдараву Максімам Зязюліным.

4

2

У сваім выступе Аляксандр Аляксандравіч Ерафееў падзякаваў Максіму за праведзеную працу, высока ацаніўшы яе ўзровень, адзначыўшы, што гэта першы крок у мадэрнізацыі лабараторыі і выказаў надзею на далейшае супрацоўніцтва з ваенна-транспартным факультэтам у гэтым накірунку, паабяцаўшы аказваць неабходную дапамогу і падтрымку гэтай справе.

6

5

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter