Папярэдняе размеркаванне. Чакае выпускнікоў праца


Папярэдняе размеркаванне – вельмі значная падзея для студэнтаў выпускных курсаў. Наперадзе – дзяржаўныя экзамены, абарона дыпломных праектаў, і добра быць упэўненым, што не прыйдзецца кідацца ў пошуках працы.

Але студэнты-бюджэтнікі такіх трывог амаль не адчуваюць. Рэктарат, дэканаты, выпускаючыя кафедры заўсёды робяць шмат канкрэтных дзеянняў, каб выпускнікі былі працаўладкаваны.

1

4

У папярэднім размеркаванні студэнтаў бюджэтнай формы навучання, акрамя кіраўніцтва універсітэта, прымалі ўдзел намеснік начальніка Беларускай чыгункі П.В. Стоцкi, першы намеснік начальніка службы арганізацыйна-кадравай работы Упраўлення БЧ Н.М. Арцёменка, начальнік аддзела развіцця і матывацыі персаналу службы арганізацыйна-кадравай работы Упраўлення БЧ М.В. Камкiчова, намеснікі начальнікаў па кадрава-сацыяльных пытаннях усіх аддзяленняў дарогі, а таксама прадстаўнікі РТЭУП «БЕЛІНТЭРТРАНС – транспартна-лагістычны цэнтр» БЧ, «Інстытута Белчыгунпраект», «Галоўнага разліковага інфармацыйнага цэнтра» БЧ.

5

2

7

72 пяцікурсніка механічнага факультэта пяці спецыяльнасцяў увальюцца ў дружную сям'ю чыгуначнікаў.

На факультэце КПП першае працоўнае месца прапанавана 37 выпускнікам спецыяльнасці «Арганізацыя перавозак і кіраванне на чыгуначным транспарце». Іх працаўладкуе наша сталёвая магістраль.

Працягваецца размеркаванне выпускнікоў спецыяльнасці «Арганізацыя дарожнага руху» са спецыялізацыяй «Бяспека дарожнага руху». Ім прапанавана прайсці пераддыпломную практыку на меркаваных месцах працаўладкавання. Канчаткова пытанне будзе вырашацца ў сакавіку бягучага года.

Попытам карысталіся выпускнікі электратэхнічнага факультэта спецыяльнасці «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце». Размяркоўвалася 54 чалавекi, у тым ліку 2 платніка. Іх бяруць на працу Беларуская чыгунка, ГП «Мінскі метрапалітэн», Брэсцкі электратэхнічны завод, IT-прадпрыемствы Парку высокіх тэхналогій, «Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр» БЧ і іншыя арганізацыі.

Паспяхова размеркаваны пяцікурснікі спецыяльнасці «Будаўніцтва чыгунак, пуць і пуцявая гаспадарка» і першыя выпускнікі спецыяльнасці «Энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент на транспарце» будаўнічага факультэта. Адным працу прадастаўляе сталёвая магістраль і ГП «Мінскі метрапалітэн», іншым – ЖКГ, дзе ў цяперашні час праводзіцца мадэрнізацыя і актыўна ўкараняюцца энергаэффектыўныя тэхналогіі.

На гуманітарна-эканамічным факультэце ў розныя аддзяленні БЧ размеркаваліся тры выпускніка спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт».

На выпускнікоў чатырох спецыяльнасцяў факультэта ПГБ паступіла 150 заявак. Прыязджалі працадаўцы з Мінска і некаторых абласных цэнтраў краіны. Ёсць жадаючыя пачаць там працоўную біяграфію. Але ў дэканаце больш зацікаўлены ў забеспячэнні кадрамі гомельскага рэгіёну. Так, нашы маладыя спецыялісты будуць працаваць у АКУП «Гомельграмадзянпраект», ААТ «Інстытут Гомельпрамбуд» і іншых праектных арганізацыях, а таксама ў ААТ «Гомельпрамбуд», будтрэсце № 14, ААТ «Гомельскі ДБК», ЖКГ і іншых прадпрыемствах.

Усіх 19 магістрантаў бяруць на працу Беларуская чыгунка і будаўнічыя арганізацыі вобласці.

Як адзначае першы прарэктар Ю. Г. Самадум, вынікі папярэдняга размеркавання натхняюць.

- Мы зноў і зноў аддаём належнае кіраўніцтву Беларускай чыгункі, якое адшуквае ўсе магчымасці для працаўладкавання нашых выпускнікоў, – кажа Юры Генадзевіч.

7
7
7
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter