Віншуем з юбілеем! Фешчанка Аляксандр Паўлавіч


У жыцці кожнага чалавека надыходзіць залаты час.

Сёння, 31 студзеня 2020 года, ваенна-транспартны факультэт ушаноўваў з 60-гадовым юбілеем свайго ветэрана палкоўніка ў адстаўцы Фешчанка Аляксандра Паўлавіча.

У прысутнасці афіцэраў і работнікаў факультэта пад агульныя апладысменты начальнік факультэта кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт палкоўнік Паддубны Аляксей Аляксеевіч павіншаваў Аляксандра Паўлавіча з гэтым знамянальным днём, уручыў яму віншавальны адрас і ўзнагародзіў граматай за шматгадовую працу і ўзорную службу ў сценах факультэта.

Ад ветэранаў універсітэта Аляксандра Паўлавіча павіншаваў Паранін Сяргей Іванавіч, які сказаў у адрас юбіляра шмат цёплых слоў і ўручыў яму каштоўны падарунак.

У сваю чаргу Аляксандр Паўлавіч падзякаваў прысутным за віншаванні і пажадаў усім здароўя і дабрабыту.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter