Кафедра «КЭР і АП» у ЦКП


У мэтах развіцця навукова-практычнага супрацоўніцтва БелДУТа і Беларускай чыгункi 23 студзеня 2020 года выкладчыцкі састаў і супрацоўнікі кафедры «Кiраванне эксплуатацыйнай работай і ахова працы» і навукова-даследчай лабараторыі НДЛ КПП правялі выязное пасяджэнне кафедры ў Цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі.

Урачыстае адкрыццё ЦКП адбылося 19 снежня 2019 года.

1

Работнікамі службы перавозак праведзена азнаямляльная экскурсія ў ЦКП. У ходзе экскурсіі супрацоўнікі БелДУТа пазнаёміліся з інавацыйным аб'ектам ЦКП, наведалі аператыўна-распарадчы аддзел, аддзел распрацоўкі графіка руху цягнікоў і арганізацыі «вокнаў», аддзел эксплуатацыі службы электрыфікацыі і энергазабеспячэння і вывучылі тэхналогію іх працы.

2

3

Выказваем падзяку за сустрэчу і высокую арганізацыю экскурсіі Шуленкову Ф. Д., начальніку ЦКП. Жылін В. В., першы намеснік начальніка ЦКП – начальнік аддзела, і галоўны дарожны дыспетчар Папок Р. А. падрабязна азнаёмілі супрацоўнікаў БелДУТа з тэхналогіяй працы аператыўна-распарадчага аддзела, вядзеннем дакументацыі і усталяванымі аўтаматызаванымі сістэмамі на працоўных месцах.

ЦКП уяўляе лічбавы тэхналагічны комплекс, які закліканы забяспечыць кіраванне працэсам перавозак і працай інфраструктуры Беларускай чыгункі ў цэлым. З ЦКП арганізавана кіраванне перавозачным працэсам, забеспячэнне праезду пасажырскіх і грузавых цягнікоў, кіраванне лакаматыўным і вагонным паркамi на Беларускай чыгунцы, грузавымі вагонамі грузаадправіцеляў Рэспублікі Беларусь, тэхнічнага абслугоўвання і правядзення планавых рамонтных работ на інфраструктуры БЧ, узаемадзеянне з аналагічнымі структурамі суседніх чыгуначных адміністрацый, а таксама з аператыўнымі структурамі Рэспублікі Беларусь.

Важным элементам ЦКП з'яўляецца інфармацыйнае табло калектыўнага карыстання плошчай амаль 80 кв. метраў.

4

5

У цяперашні час з ЦКП забяспечваецца рух цягнікоў па 13 дыспетчарскім участках. Да 2022 году пасля правядзення неабходнай арганізацыйнай працы ўсе (21) дыспетчарскія ўчасткі будуць кіраваць рухам цягнікоў з ЦКП.

З тэхналогіяй распрацоўкі графіка руху цягнікоў у ЦКП пазнаёмілі Герасімаў С. А., начальнік аддзела распрацоўкі графіка руху цягнікоў і арганізацыі «вокнаў», і Завадцоў Е. Н., намеснік начальніка аддзела.

У цесным узаемадзеянні з персаналам ЦКП функцыянуе персанал дарожнай энергадыспетчарскай. Ён забяспечвае аператыўнае кіраванне прыладамі электразабеспячэння. У цяперашні час у ЦКП функцыянуе 5 энергадыспетчарскiх колаў (участкаў). У перспектыве прадугледжана 8. Гэта звязана з павелічэннем долі электрыфікаваных участкаў на Беларускай чыгунцы.

9

6

У рамках наведвання ЦКП сумесна з работнікамі службы перавозак адбылося пасяджэнне кафедры «Кiраванне эксплуатацыйнай работай і ахова працы», на якім былі абмеркаваны бягучыя пытанні, перспектывы ўзаемадзеяння са службай перавозак і актуальнасць тэм дыпломнага праектавання.

7

8

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter