Навагодні прыём ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі 2020


11 студзеня 2020 года адбыўся Навагодні прыём ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

У пачатку прыёму кіраўнік дзяржавы звярнуўся да прысутных з вітальнай прамовай. У сваім выступе ён вызначыў прыярытэты развіцця дзяржавы ў 2020 годзе, а адным з асноўных пасылаў стала фраза «Галоўнае – не змяншаць хуткасць і не адхіляцца ад абранага намі шляху...».

Далей, у рамках прыёму, былі ўручаны дзяржаўныя ўзнагароды вядомым дзеячам культуры, журналістам, кіраўнікам высокага ўзроўню.

На прыём былі запрошаны дзеячы культуры і мастацтва, дзяржаўныя служачыя, лекары, прадстаўнікі сілавога блоку і грамадскіх арганізацый, журналісты, спартсмены, настаўнікі і навукоўцы.

s6
08

Сярод 11 запрошаных, уключаных у групу Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, быў і прадстаўнік нашага універсітэта, загадчык кафедры «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», к.э.н., дацэнт Шатроў Сяргей Леанідавіч.

s4

Нягледзячы на асаблівую ўрачыстасць і высокі статус, вечар прайшоў у сяброўскай нязмушанай абстаноўцы. Тэматыкай прыёму 2020 года стала «ІТАЛІЯ». Вядучыя, афармленне залы і нават выступы артыстаў – усё пераносіла запрошаных у багаты свет італьянскай культуры і мастацтва.

s3

Запрошаныя адзначылі, што ўдзел у такім урачыстым і маштабным мерапрыемстве стаў найзыркай падзеяй, якая пакіне незгладжальнае ўражанне на доўгія гады.

s2

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter