Выстава макетаў праваслаўных храмаў


У дзень Раства Хрыстова ў грамадска-культурным цэнтры г. Гомеля адбылася выстава макетаў праваслаўных храмаў, выкананых студэнтамі-архітэктарамі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры «Архітэктура і будаўніцтва» Бадзяка А. А., Міхальцовай І. В., Шышынай А. М., Цітковай Т. С.

f3

Выстава была прымеркавана да 95-годдзя з дня ўтварэння і 30-годдзю з дня адраджэння Гомельскай епархіі.

Ганаровымі гасцямі былі старшыня аблвыканкама Генадзь Салавей, старшыня Гомельскага гарвыканкама Пётр Кірычэнка, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, біскуп Светлагорскі, вікарый Гомельскай епархіі Амвросій.

f1Фота Гомельскія ведамасці

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter