Нашы студэнты прадставяць БелДУТ на Венскім Балі


Мара пабываць на Балі можа спраўдзіцца і ў нашыя дні - такім меркаваннем падзялілася з карэспандэнтам БЕЛТА студэнтка БелДУТа, удзельніца рэспубліканскага Венскага балю ад Гомельскай вобласці Вікторыя Худзякова.

hudyakjvaфота БЕЛТА

На прапанову ва ўніверсітэце прадставіць ВНУ на Рэспубліканскім балі дзяўчына адразу адказала згодай. "Па-першае, мне вельмі цікавая тэма баляў XIX стагоддзя. Па-другое, прытрымліваюся актыўнай пазіцыі, падабаецца пазнаваць нешта новае", - распавяла Вікторыя. У 2017 годзе на ўніверсітэцкім конкурсе "Каралева Вясна" яна заваявала тытул віцэ-міс. Дзяўчына яшчэ і майстар спорту па мастацкай гімнастыцы, таму мэтанакіраванасці і зацятасці ёй не займаць – складаныя танцавальныя элементы схоплівала злёту.

Адказна паставілася студэнтка і да выбару сукенкі. Патрабаванні да ўбору былі строга рэгламентаваны: сукенка ў падлогу, далікатныя пастэльныя тоны, ніякай вычварнасці. "Шукала прыдатную сукенку па ўсім Гомелі. Яшчэ і Магілёў задзейнічалі: я сама з гэтага горада, таму паралельна пошукам сукенкі там займалася мама", - удакладніла Вікторыя Худзякова. Вынікам засталася задаволеная. "Падрыхтаваліся на 100%. Заўсёды марыла пабываць на балі, але не думала, што гэта магчыма ў XXI стагоддзі. Вельмі шчаслівая. Чаканні самыя светлыя і радасныя. Думаю, баль іх перасягне", - падзялілася перажываннямі дзяўчына.

На паркет у Палацы Незалежнасці Вікторыя выйдзе ў пары са студэнтам ваенна-транспартнага факультэта БелДУТ  Іллёй Аўраменка. Трэцякурснік - з роты ганаровай варты. Строгая форма-лепшы варыянт для маючага адбыцца мерапрыемства.

f1фота sb.by

Па прызнанні Вікторыі, з Іллёй у іх усё атрымлівалася зладжана з першага танца. Не было неразумення і спрэчак. Каб давесці да дасканаласці асобныя элементы, дадаткова рэпетавалі ва ўніверсітэце ў вольны ад заняткаў і работы час.

Паводле інфармацыі БЕЛТА 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter