Пятая ўніверсітэцкая алімпіяда «Зорачкі не толькі на пагонах»


23 снежня 2019 года ва ўніверсітэце адбылася пятая юбілейная алімпіяда для студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа» III-IV курсаў «Зорачкі не толькі на пагонах»..

1
08
1
08
1
08

Мэтай правядзення Алімпіяды з'яўляецца ўдасканаленне прафесійных кампетэнцый, фармаванне аналітычных навыкаў, здольнасці самастойна і прафесійна прымаць рашэнні, крытычна думаць, працаваць у калектыве; развіццё асобы і яе творчых здольнасцяў.

1
08
1
08
1
08

Адказнымі за арганізацыю алімпіяды з'яўляліся выкладчыкі кафедры «Мытная справа» і студэнты групы ГЭ-33 (ГТ-31) спецыяльнасці «Мытная справа».

Алімпіяда праводзілася ў выглядзе спаборніцтва студэнтаў у камандным першынстве. У гэтым годзе ўдзельнікам было прапанавана адправіцца ў парк забаў «Customs Land», які складаўся з пяці далінаў: «Тарыфныя скокі», «Краіна наменклатур», «Даліна мытнага кантролю», «Дзікая мова» і «Ўдзельнікі ЗЭД у краіне цудаў».

1
08
1
08
1
08
1
08

Для выкладчыкаў і запрошаных гасцей (студэнтаў другога курса спецыяльнасці «Мытная справа») былі падрыхтаваныя Крыжаванка па тэматыцы парку і гульня «Праўда ці хлусня» па гісторыі мытнай справы, а таксама цікавых сучасных мытных фактах.

1
08
1
08
1
08
1
08

Прызёры каманднага першынства вызначаліся шляхам складання агульнай колькасці балаў за кожнае выкананае заданне.

Па выніках штогадовай традыцыйнай алімпіяды «Зорачкі не толькі на пагонах» 1 месца заняла каманда «Працоўны бок-правы»: Корнева Алёна( капітан), Ягорава Юлія, Кавалевіч Ксенія, Казлова Аляксандра, Ларыёнава Яніна, Скоблікава Аліна.

29

2 месца – «Шчаслівыя касаткі»: Казакова Ганна (капітан), Бурдукевіч Таццяна, Мікітчук Марыя, Мішота Ганна, Мохарава Вікторыя, Росал Ірына.

30

3 месца – «Фантастычныя мытнікі і дзе яны абітаюць»: Букаўнёва Надзея (капітан), Дзёбава Карына, Карповіч Даяна, Лучыц Дар'я, Арэх Дзмітрый, Папкова Вольга, Сельцова Ганна.

31

Правядзенне сёлета юбілейнай алімпіяды супала з невялікім юбілеем самой кафедры «Мытная справа», якой споўнілася 15 гадоў!

«Зорачкі не толькі на пагонах» – назва алімпіяды, якую прыдумалі студэнты пяць гадоў таму, першыя яе арганізатары, для таго, каб падкрэсліць шматграннасць асобы студэнта спецыяльнасці «Мытная справа», у сённяшні час стала дэвізам для ўсіх: выпускнікоў, студэнтаў і выкладчыкаў!

32

33

Дзякуем ўсім удзельнікам алімпіяды і жадаем поспехаў у далейшай прафесійнай дзейнасці!

1
08

36

diplom

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter