Народнаму ансамблю «Палескія зоры» - 45!


45 гадоў - гэта вялікая дата для вялікага калектыву з вялікай гісторыяй.

13 снежня 2019 года ў гарадскім Цэнтры культуры ў зале панавала гармонія прыгажосці і прафесіяналізму, любові і настальгіі, высокай эстэтыкі і дабрыні.

176

1057

Ці можна пералічыць колькасць тых, хто танцаваў за гэтыя 45 гадоў у ансамблі?...

Калі казаць словамі рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту доктара фізіка-матэматычных навук, дэпутата Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Юрыя Іванавіча Кулажанкі:

-  Кожны выканаўца танца, кожны склад, які танцуе на працягу таго ці іншага перыяду жыцця БІІЧТа-БелДУТа ў ансамблі, - гэта парастак, галінка, з якіх і складзена выдатнае і магутнае дрэва пад назвай «Палескія зоры».

775

І першымі падарылі свае віншаванні выканаўцы САМЫХ ПЕРШЫХ НУМАРОЎ калектыву!

1970-я гады

Танцавальный нумар «Фарсуны».

215

210

240

 

1976 год

Танцавальны нумар «Іван-ды-Мар'я».

287

307

 

1990-я гады

Танцавальны нумар «Ці ў садзе».

342

345

391

 

2000-я гады

405

468

530

 

Выпускнікі Палескіх зор, аднойчы натхніўшыся танцам,  не здраджваюць любімай справе і ствараюць свае калектывы. І, вядома, менавіта яны віншуюць свае родныя Палескія зоры са сцэны танцавальнымі нумарамі.

Народны ансамбль эстраднага танца «Асарці», кіраўнік Ала Сцепаненка.

538

560

Ансамбль танца «Ясачка» дзіцячай харэаграфічнай школы. Кіраўнік Юлія Гаўрыльчык.

593

Танцавальная студыя «Якошка», харэограф Аксана Атрошчанка.

624

Тэатр танца «Дзіва». Кіраўнік Алег Чарнышоў.

663

Рэпетыцыі, канцэрты, паездкі на конкурсы, і зноў выступленні, і рэпетыцыі, рэпетыцыі. Такое жыццё народнага ансамбля танца «Палескія зоры». У такія моманты паміж танцорамі нараджаецца сяброўства. Яны сапраўды становяцца адной сям'ёй. Сям'ёй, якая не раздзірае сувязяў, а ў будучыні стварае новыя агульныя праекты.

Народны ансамбль танца «Палескія зоры» і Студыя танцаў Ла Сангрына, ГУ Цэнтральны Спартыўны комплекс. Кіраўнік Наталья Фантава.

676

Народны ансамбль танца «Палескія зоры» і Ганна Краснік, адна з апошніх вучаніц Алега Сцяпанавіча Коваля.  

696

702

Народны ансамбль танца Палескія зоры і Шоу агню і святла «Пульс».  Елена Кавунова.

748

770

Як і на любы юбілей, да нас прыйшлі госці, каб павіншаваць народны ансамбль танца «Палескія зоры» з такой знамянальнай датай. І, вядома ж, прыйшлі не проста так, а з падарункамі.

УА Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў ім. Н.Ф. Сакалоўскага. Кіраўнік Валянціна Пранішнікава.

720

Народная студыя сучаснага танца «ФЛАЙ». Кіраўнік Вольга Філіпенка.

744

Ганаровыя госці падзялілі радасць свята з калектывам ансамбля. Старшыня Гомельскага Райпрафсажа Віталь Валянцінавіч Сушчынскі, дырэктар Палаца культуры «Беліцкі» Аляксандр Бандарэнка, дырэктар дзіцячай харэаграфічнай школы, балетмайстар-пастаноўшчык Пётр Свярдлоў.

814

847

855

870

За добрасумленную працу, асабісты ўклад у справу эстэтычнага выхавання студэнцкай моладзі, актыўны ўдзел у культурным жыцці ўніверсітэта, горада і вобласці, а таксама ў сувязі з 45-годдзем утварэння

Ганаровымі граматамі ўзнагароджана мастацкі кіраўнік народнага ансамбля «Палескія зоры» ЗАБЭЛА Ганна Яўгенаўна.

Рэжысёр-пастаноўшчык усіх танцавальных інсталяцый з удзелам нашых студэнтаў на ўсіх святочных мерапрыемствах горада і вобласці. Для Ганны Яўгенаўны калектыў ансамбля-гэта сям'я. «Гэта маё месца сілы», - кажа яна ў інтэрв'ю, успамінаючы стваральніка «Палескіх зорь» Алега Сцяпанавіча Коваля. Танцоры ансамбля кажуць пра Ганну Забэла з цеплынёй і любоўю:

- Чалавек, які любіць сваю справу, шмат ведае і ўмее. Перш чым выпусціць калектыў на сцэну, не прапускае на рэпетыцыі ніводнай хібнасці. І заканамерна, што нас любяць гледачы , - з інтэрв'ю з танцорам Леанідам Шараем (гр. УЛ-11).

789

827

241

 

Ганаровай граматай ушанаваны загадчык студэнцкага клубу РАБЦАЎ Барыс Валер'евіч.

Барыс Валер'евіч - душа і сіла ўсіх мерапрыемстваў студэнцкага клуба. Чалавек, для якога важны кожны ўдзельнік любога канцэрта і любога свята. І таму ні адзін з іх не ўяўляе  ніводнага святочнага вечара без галоўнага арганізатара і натхняльніка - Рабцава Барыса Валер'евіча.

804

Ганаровай граматай узнагароджана ХМЯЛЕЎСКАЯ Вольга Яўгенаўна, начальнік праектна-каштарыснага аддзела, член прафсаюза першаснай прафсаюзнай арганізацыі РУП Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі .

824

 

Падзяка за актыўны ўдзел у жыцці прафсаюзнага камітэта і ўніверсітэта абвешчаная САМСОНАВАЙ Аліне Алксандраўне, студэнтке 4 курса факультэта КПП БелДУТа.

835

Зала апладзіравала стоячы Заснавальніку і першаму кіраўніку ансамбля заслужанаму дзеячу культуры Рэспублікі Беларусь Ковалю Алегу Сцяпанавічу, якога няма з намі ўжо 12 гадоў...

koval

 

Палескія зоры-гэта душэўнае перапляценне аднадумцаў, людзей, якія не ўяўляюць сваё жыццё без танца. 

Са святам, Палескія зоры!

913

1000

1045

1070

 

 polzori1

 

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter