«А ну-ка, першакурснік!»- 2019


«А ну-ка, першакурснік!» -2019 у БелДУТ прайшоў незвычайна ярка і палымяна.

Конкурс штогод збірае самых таленавітых і разумных студэнтаў сямі факультэтаў, якія змагаюцца за пераходзячы прыз - вазу, сімвал гармоніі і ўдачы.

Святочны настрой задалі народны ансамбль танца «Палескія зоры» і група праекта агню і святла  «Пульс» (кіраўнік – наша выпускніца Алена Кавунова).

37

 

«Карпарацыя монстраў» будаўнічага факультэта

139

 

Механікі і «Дзікі Захад»

397

397

 

 

Відэа-ролік каманды механічнага факультэта – «Зачапіла»

 

 

«Аватар» каманды факультэта КПП 

397

397

 

«Палескія звяры» - гэта «Палескія зоры» Зверополіса і каманды ГЭФ

397

397

 

Механизм дзіўны, Растоўскім князем з-за мора прывезены - у самай маляўнічай казцы ПГБ

397

397

 

Падводный свет смешнага Губкі Боба, падступнага Планктону і электратэхнічнага факультэта

397

397

 

Спарта - свет сапраўдных мужчын і ваенна-транспартнага факультэта

397

397

397

Журы пад старшынствам заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь, рэжысёра культурна-масавых мерапрыемстваў, дырэктара Гомельскай харэаграфічнай школы, балетмайстра-пастаноўшчыка Пятра Свярдлова не проста было выбіраць лепшую каманду. 

2939

Пакуль журы падводзіла вынікі, на сцэну падняўся нязменны арганізатар гэтага мерапрыемства загадчык студэнцкага клуба ім. заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь А. С. Коваля Барыс Рабцаў. Ён абвясціў камандам аб падарунках ад мецэнатаў. Гэтым разам у іх ролі выступілі: райпрафсач Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі, прафкам студэнтаў, ПА «БРСМ» і сталоўка ўніверсітэта, індустрыяльны парк «Вялікі камень», ТАА «Белпрадукт», кампаніі «RAZDVAPIZZA.BY» і «Мэблевы шык», караоке-клуб «Арэна-Хол», культурна-забаўляльны цэнтр «Еўропа» і іншыя.

2880

Асобную падзяку Барыс Валер'евіч выказвае выпускнікам універсітэта Аляксандру Бракарэнку і Віктару Гольцаву, якія стала бяруць удзел у правядзенні гэтага конкурсу. Дарэчы, штогод наша выпускніца Любоў Дуброўская афармляе білеты на гэтую ўрачыстасць. Возьмеш у рукі такі білецік, і адразу ўзнікае адчуванне свята.

Журы вызначыла самае адметнае ў кожнай каманды і ўвяло арыгінальныя намінацыі: «Водная фіеста», «Дыму без агню не бывае», «Зверскі апетыт», «Антычны Экспрэс», «на рахунак тры, каўбой», «Красна дзяўчына, ды добрыя малайцы», «Універсітэты бываюць розныя». Іх атрымалі каманды факультэтаў: электратэхнічнага, КПП, ГЭФ, ВТФ, механічнага, ПГБ, будаўнічага (адпаведна).

Асаблівыя словы хочацца сказаць пра вядучых гэтай урачыстасці, нашых выпускніках: Марыну Туравец, Алега Грузінава і Дзмітрыя Рубцова. У свае студэнцкія гады яны зіхацелі талентамі, радавалі гледачоў на падобных святах, а цяпер, хоць і жывуць у розных гарадах, па-ранейшаму іх вабіць родная сцэна. Яны былі як заўсёды артыстычныя, красамоўныя, стваралі ў зале нязмушаную, добразычлівую атмасферу.

96

Віншуючы ўсіх удзельнікаў конкурсу, першы прарэктар Ю. Г. Самадум адзначыў, што першакурснікі парадавалі талентамі, а значыць, ёсць упэўненасць у тым, што на працягу ўсёй вучобы яны будуць на гэтай сцэне гэтак жа выдатныя і артыстычныя. А пераможцам стала каманда факультэта прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва.

3010

 

А победителем стала команда факультета промышленного и гражданского строительства

 

3072

3095

фота Алены Белавус

 


відэа ў працэсе дадання

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter