У спрэчцы нараджаецца ісціна. Рэспубліканскі клуб дэбатаў


У спрэчцы нараджаецца ісціна. Ва ўсялякім выпадку, у гэтым упэўненыя ўдзельнікі праекта «Рэспубліканскі клуб дэбатаў» , які стартаваў у цэнтральным офісе «Белай Русі» ў Мінску.

Свае пераканаўчасць і красамоўства прадэманстравалі восем каманд з Віцебскай, Брэсцкай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей. БелДУТ прадстаўлялі Зарэцкі Аляксандр, Глазоўскі Сяргей, Віннік Андрэй і Паўлаў Дзмітрый.

image001

Гульня прайшла ў фармаце брытанскіх парламенцкіх дэбатаў. У яе аснове імітацыя сапраўдных спрэчак палітыкаў. Хлопцы и дзяўчаты падзяліліся на восем каманд, кожнай з якіх па выніках лёсавання дасталася пэўная роля: урада ці апазіцыі. Першыя павінны былі аргументавана выказацца ў карысць пэўнай ідэі, задача другіх – прывесці контраргументы. Адначасова ў гульні бралі ўдзел па чатыры каманды. Тэмы для выступленняў журы выбрала выпадковым чынам з загадзя складзенага спісу. 

image003

image005

Задача новага Рэспубліканскага клуба складаецца ў тым, каб запусціць дэбатны рух па ўсёй краіне, ва ўсіх рэгіёнах... І тым самым аб’яднаць беларускую моладзь вакол вельмі добрага, разумнага пачынання.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter