Новае праграмнае забеспячэнне па мытнаму дэклараванню і аўтаматызацыі дзейнасці ў галіне мытнай справы


У кастрычніку 2019 года ў межах супрацоўніцтва ўніверсітэта з Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белмытсервіс» кафедра «Мытная справа» атрымала сучаснае праграмнае забеспячэнне: «е-Дэкларант», АС «СЭЗ», АПМ «ПМО», «БМС: спецыяліст», што дазволіла ўмацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу ўніверсітэта і кафедры, а таксама арганізаваць на якасна новым узроўні адукацыйны працэс па дысцыплінах «Практыкум па дэклараванні тавараў и транспартных сродкаў» і «Інфармацыйныя тэхналогіі ў мытнай справе».

2

Дзякуючы атрыманаму праграмнаму забеспячэнню студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» маюць магчымасць замацаваць тэарэтычныя веды па асаблівасцях мытнага дэкларавання і набыць практычныя навыкі выкарыстання сучасных камп’ютарных праграм у сваёй прафесійнай дзейнасці.

1

3

Кафедра «Мытная справа» выказвае сваю шчырую ўдзячнасць і падзяку калектыву РУП «Белмытсервіс» і асабіста Генеральнаму дырэктару Бабарыкіну В.А. за бязвыпллатна прадстаўленае ўніверсітэту праграмнае забеспячэнне.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter