Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання
- Апублікавана 12.11.2019 14:10
12 лістапада 2019 года пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Нашы студэнты, а многія з іх упершыню выконваюць свой абавязак выбаршчыка, сур'ёзна паставіліся да такога адказнага моманту ў сваім жыцці.
Дар'яна ПТАШЫНСКАЯ:
- Уважліва азнаёмілася з біяграфіямі кандыдатаў. Аддаю свой голас за надзейнага чалавека, на якога, на мой погляд, можна спадзявацца ў любой складанай сітуацыі і які будзе прыслухоўвацца да голасу сваіх выбаршчыкаў. Я хачу бачыць сваю краіну эканамічна магутнай дзяржавай. Разумею, што і ад нас, будучых спецыялістаў, многае залежыць у гэтым плане. Пакуль наша галоўная справа - вучоба. І мы павінны старацца ўвабраць у сябе як мага больш ведаў. У нашым універсітэце для гэтага ёсць усё неабходнае. Папярэднія пакаленні студэнтаў даказалі на справе, што выпускнікі БелДУТ - гэта гарантыя якасці адукацыі. Упэўненая, што і мы не падвядзем.
Дзмітрый САЗАНАВЕЦ:
- Студэнцкія гады падыходзяць да свайго лагічнага завяршэння. Хачу, каб пасля заканчэння ўніверсітэта ў мяне, як і іншых выпускнікоў, была добрая праца і годная зарплата, каб ветэраны вытворчасці былі зацікаўлены дапамагаць маладым спецыялістам, перадаючы ім свой вопыт. Яшчэ жадаю, каб наступныя пакаленні студэнтаў атрымлівалі больш практычных навыкаў падчас вучобы, тэорыі ў нас дастаткова. Галасую за стабільнасць і парадак у краіне.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter