Валанцёры «Бізнес-Абуджэнне: Big money»


Студэнты гуманітарна-эканамічнага факультэта 3 курса спецыяльнасці «Мытная справа» сталі валанцёрамі найбуйнейшага бізнес-форуму ў Рэспубліцы Беларусь «Бізнес-Абуджэнне: Big money», які прайшоў у Мінску 19 кастрычніка 2019 года.

7

Валанцёры дапамагалі падрыхтаваць пляцоўку, а таксама каардынавалі ўдзельнікаў падчас мерапрыемства.

Валанцёрам выпала выдатная магчымасць убачыць форум знутры і стаць яго часткай. На мерапрыемстве было каля 7000 удзельнікаў, якія прадстаўлялі розныя сферы эканомікі. Пры гэтым бізнес-форум быў прызначаны не толькі для тых, хто ўжо валодае бізнесам або толькі пачынае, а таксама для тых, хто імкнецца расці як спецыяліст. Спікерамі былі як беларускія бізнесмены, так і запрошаныя спікеры з іншых краін.

У гэты раз на адной сцэне ў «Панэльнай дыскусіі з акуламі бізнесу» былі сабраны адны з лепшых прадпрымальнікаў Беларусі. Галоўным спікерам ў гэтым годзе стаў Яўген Чарняк. Кожны спікер асвятляў пэўную тэму, якая можа вывесці бізнес на новы ўзровень.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter