Сустрэча міністра транспарту і камунікацый з калектывам БелДУТ


31 кастрычніка 2019 года адбылася сустрэча міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь А. М. Аўраменка са студэнтамі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі нашага ўніверсітэта.

16

8

4

Аляксей Мікалаевіч пачаў свой выступ з падзеі, якая адбылася ў нашым горадзе і ў якім ён узяў удзел, – адкрыццё маста праз Сож. Ён адзначыў аператыўнасць правядзення работ (пры куратарстве «Гомельаўтадара» аб'ект узводзілі работнікі ААТ «Мастабуд»). Афіцыйная здача маста ў эксплуатацыю запланавана на 2020 год, але рух на ім ужо адкрыўся. Значнасць збудавання цяжка пераацаніць. Сталёвы мост гарантавана праслужыць не менш за сто гадоў.

Далей Аляксей Мікалаевіч спыніўся на развіцці транспартнага комплексу нашай краіны. Адна з галоўных задач – павелічэнне экспартных паслуг, што наўпрост звязана з развіццём інфраструктуры.

Транспартны комплекс вельмі шматгранны. Інтэнсіўна будуюцца суперсучасныя аўтамабільныя дарогі, расце аб’ём перавозак, праводзіцца электрыфікацыя чыгунак, павялічваецца пасажырапаток на авіярэйсах, у недалёкай перспектыве па Дняпры плануецца перавозіць грузы да Чорнага мора.

Наш госць расказаў аб тых зменах і перспектывах, якія праходзяць ва ўсіх сферах транспарту. Напрыклад, плануецца адкрыццё яшчэ аднаго тэрмінала ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск». Будзе пабудаваны ўчастак чыгункі, які злучыць Чыгуначны вакзал сталіцы з аэрапортам.

14

Варта адзначыць, што студэнцкая аўдыторыя на сустрэчы з міністрам была даволі актыўная. Задавалася шмат пытанняў. Юнакоў цікавілі шматлікія аспекты - ад лічбавізацыі на чыгунцы да беспілотных транспартных сродкаў.  На ўсе пытанні студэнты атрымалі падрабязныя адказы.

17

pr1
pr2
pr1
pr2
pr1
pr2
pr1
pr2

17

На заканчэнне рэктар універсітэта Ю. І. Кулажанка ад імя студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў цёпла падзякаваў міністру за цікавую і змястоўную сустрэчу.

39

pr1
pr2
15
pr2
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter