Моладзь БелДУТ у дапамогу Гомелю! Уборка лісця


Студэнты факультэта «Кіраванне працэсамі перавозак» узялі ўдзел у валанцёрскай акцыі па ўборцы тэрыторыі Чыгуначнага раёна горада Гомеля.

1

Кастрычнік – месяц залатога лісцяпаду і гарачы час для працаўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія расчышчаюць двары і кварталы горада ад апалага лісця. 

Традыцыйна ў гэты перыяд падтрымліваць парадак на тэрыторыі горада дапамагаюць студэнты нашага факультэта. Першакурснікі факультэта актыўна далучыліся да збору апалага лісця ў скверы па вуліцы Кожара.

2

1
08
08
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter