Курсы павышэння кваліфікацыі «Справаводства і інфармацыйныя тэхналогіі ў ім»


У перыяд з 7 па 11 кастрычніка 2019 года Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь (ІПК і ПК) праведзеныя курсы павышэння кваліфікацыі ў групе № 60 «Справаводства і інфармацыйныя тэхналогіі ў ім».

Заняткі праводзіліся на базе РУП «Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр» Беларускай чыгункі ў горадзе Мінску выкладчыкамі Аксёнчыкавым Аляксандрам Аляксандравічам (кафедра «Кіраванне эксплуатацыйнай работай і ахова працы»), Гарэлай Алесяй Мікалаеўнай (кафедра «Экалогія і энергаэфектыўнасць у технасферы») і Шаўцовай Таццянай Сяргееўнай (практычны псіхолаг).

10

Слухачам ІПК і ПК былі распаведаны апошнія «ноу-хау», якія выкарыстоўваюцца ў справаводстве на прадпрыемствах транспарту блізкага і далёкага замежжа, змены, што адбыліся апошнім часам у нарматыўнай прававой базе справаводства Рэспублікі Беларусь і Беларускай чыгункі.

На практычных занятках слухачы распрацоўвалі з выкарыстаннем персанальных камп’ютараў распарадчыя і інфармацыйна-даведачныя дакументы ў адпаведнасці з патрабаваннямі ТНПА.

Для сталай актуалізацыі нарматыўных дакументаў на прадпрыемствах транспарту было распаведана аб магчымасці выкарыстання розных інфармацыйна-пошукавых сістэм (ІПС) нарматыўнай і даведачнай дакументацыі: ІПС «Кансультант Плюс», ІПС «ЭТАЛОН», ІПС «Стандарт» і інш.

У курс таксама ўваходзіла тэма «Працоўныя канфлікты і спрэчкі, метады кіравання і вырашэння канфліктных сітуацый», на гэтых занятках акрамя лекцыйнага матэрыялу праводзіліся розныя трэнінгі, разбіраліся канфліктныя сітуацыі і шмат што іншае.

11

Узровень правядзення курсаў ацанілі слухачы ІПК і ПК, падзякаваўшы выкладчыкам, якія чыталі курс «Справаводства і інфармацыйныя тэхналогіі ў ім».

Старшы выкладчык кафедры УЭР і АП
Аксёнчыкаў А.А.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter