Сучасныя падыходы да кіравання персаналам
- Апублікавана 02.10.2019 12:16
- Праглядаў: 992
З 23 па 27 верасня 2019 года ў інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі для кіраўнікоў, іх намеснікаў і рэзерву на вылучэнне на тэму «Кіраванне персаналам».
На працягу тыдня прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры «Эканоміка транспарту» пад кіраўніцтвам к.э.н., дацэнта Ліпатавай Вольгі Вадзімаўны праводзілі лекцыйныя і практычныя заняткі па тэмах: арганізацыйна-прававыя асновы кіравання персаналам, сучасныя кіраўнічыя падыходы і тэхналогіі, планаванне і рэгуляванне кадравага патэнцыялу, матывацыя і стымуляванне працоўнай дзейнасці персаналу.
Слухачы адзначылі актуальнасць заяўленай тэмы, а таксама высокі ўзровень арганізацыі і правядзення курсаў павышэння кваліфікацыі.
Па выніках навучання слухачы курсаў паспяхова здалі залік і атрымалі пасведчанні аб павышэнні кваліфікацыі.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter