Кафедры «Славянскія і рамана-германскія мовы» - 65 гадоў


У верасні 2019 года кафедры «Славянскія і рамана-германскія мовы» споўнілася 65 гадоў.

sl1

Доўгі шлях фарміравання і станаўлення прайшла кафедра «Славянскія і рамана-германскія мовы» з дня ўтварэння ў верасні 1954 года.

sl2

sl3

З самага пачатку сваёй працы калектыў кафедры няспынна ўдасканальваў навучальны працэс, паляпшаў лабараторную базу, распрацоўваў комплекс навучальных праграм і дапаможнікаў з улікам профілю ВНУ і спецыялізацыі кожнага факультэта. Выкладчыкі кафедры: В. А. Бабушкіна, А. І. Галай, Б. М. Гінзбург, Л. І. Башкірцава, В. І. Камісарук, А. І. Макарава, М. І. Драздова, З. В. Іванова, І. М. Камісарук, А. П. Касцёнак навучалі студэнтаў англійскай, нямецкай, французскай і іспанскай мовах, звяртаючы ўвагу на засваенне лексіка-граматычных асаблівасцяў вывучаемай мовы, узбагачэнне адмысловымі тэрмінамі слоўнікавага запасу студэнтаў, працу з першакрыніцамі ў розных галінах тэхнічных і гуманітарных навук.

Пачынаючы з 2017 года, кафедра праводзіць навучанне беларускіх і замежных студэнтаў рамана-германскім (англійская, нямецкая, французская і іспанская) і славянскім (руская, беларуская) мовам. У сучасных умовах імклівага росту плыні інфармацыі выкладчыкі кафедры: Е. Л. Батурына, В. С. Багалюбская, О. Н. Булавін, С. А. Васькаўцова, І. І. Вольская, Н.А. Грышанкова, Е. В. Ярмоленка, Н.У. Кулажанка, У. В. Курловіч, М. М. Ліпская, Н.А. Любочка, А. М. Мельнікава, Е. Ю. Макутоніна, С. А. Напрэева, Н.У. Пшул, О. М. Філімончык, І. А. Хорсун, Т. С. Яраш дапамагаюць будучым спецыялістам арыентавацца ў багацці іншамоўных крыніц, аналізаваць і структураваць моўны матэрыял, засвоіць асновы анатавання, рэферыравання і перакладу тэкстаў па спецыяльнасці.

Вучэбна-метадычная і выхаваўчая работа кафедры ў спалучэнні з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій даюць адчувальны станоўчы эфект: удзел і перамогі адоранай творчай моладзі ў рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах і конкурсах, фестывалі студэнцкай творчасці Fest-art.by, заняцце навукова-даследчай працай, публікацыя навуковых артыкулаў у беларускіх і замежных зборніках навуковых прац.

Вынікамі выхаваўчай і ідэалагічнай работы факультэта замежных студэнтаў і выкладчыкаў кафедры пры падтрымцы рэктарата, прафсаюзнага камітэта, БРСМ і падраздзяленняў універсітэта, з'яўляецца добра пастаўленая праца куратараў акадэмічных груп, узаемадзеянне са студэнцкім саветам, а таксама арганізацыя штогадовага фестывалю ваенна-патрыятычнай песні, прысвечанага Дню Перамогі, сярод студэнтаў з ліку замежных грамадзян, якія навучаюцца ў ВНУ РБ.

Выкладчыкі і супрацоўнікі кафедры штогод праходзяць розныя стажыроўкі і курсы павышэння кваліфікацыі як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, удзельнічаюць у міжнародных праграмах германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD), французскай асацыяцыі даследавання і педагагічных распрацовак пры Міністэрстве адукацыі Францыі.

Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры аказвае высокакваліфікаваную дапамогу падраздзяленням універсітэта ў суправаджэнні замежных дэлегацый, перакладзе лекцый, артыкулаў і вучэбна-метадычных матэрыялаў на рускую, беларускую, англійскую, нямецкую і французскую мовы.

Калектыў факультэта замежных студэнтаў віншуе прафесарска-выкладчыцкі склад і супрацоўнікаў кафедры з юбілеем, жадае поспехаў у творчай працы, засваенні новых тэхналогій і развіцці інтэлектуальнага патэнцыялу.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter