Рабіць дабро ў сяброўскай камандзе валанцёраў Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ)


Рабіць дабро - проста! Асабліва, калі ты з'яўляешся часткай такой вялікай і сяброўскай каманды, як ЮНІСЕФ.

Больш за 200 маладых хлопцаў і дзяўчат з усёй Беларусі сёлета папоўнілі шэрагі валанцёраў Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), у ліку якіх прымаюць удзел і студэнты 3-га курса спецыяльнасці «Мытная справа» Рамановіч Мілана і Захожая Анастасія, а таксама выпускніца спецыяльнасці Малайчук Галіна.

4

З'яўляючыся некамерцыйным партнёрам II Еўрапейскіх гульняў па сацыяльнай спадчыне, ЮНІСЕФ надаў валанцёрам унікальную магчымасць прыняць удзел у такім маштабным і запамінальным мерапрыемстве.

11

У перыяд правядзення Гульняў у кожным з абласных цэнтраў, у тым ліку і ў г. Гомелі, былі арганізаваны дзіцячыя фан-зоны, дзе валанцёры займаліся арганізацыяй актыўнага вольнага часу дзяцей і іх бацькоў. Любы жадаючы мог прыняць удзел у вясёлых і займальных гульнях, флэшмобах, даведацца больш аб правах дзяцей і інклюзіі ў спорце, а таксама атрымаць заслужаныя прызы і памятныя сувеніры.

5

11

1

За аказаную дапамогу, а таксама ўнёсак у прасоўванне правоў дзяцей і дасягнення мэтаў устойлівага развіцця для валанцёраў была арганізавана сустрэча з прадстаўніком ЮНІСЕФ у Беларусі доктарам Рашэдам Му-стафой Сарварам, які асабіста ўручыў сертыфікаты і памятныя падарункі, а таксама выказаў надзею на далейшае супрацоўніцтва і развіццё валанцёрскага руху.

11
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter