Вiншаванне рэктара з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь
- Апублікавана 22.02.2019 09:31
Паважаныя ветэраны, афіцэры, курсанты, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Сардэчна віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэтае свята людзей мужных, моцных, сапраўдных патрыётаў сваёй краіны. Яно з'яўляецца данінай глыбокай павагі ўсім, хто служыў на карысць Айчыны, нясе баявую вахту ў цяперашні час, і тым, хто толькі рыхтуецца ўступіць у рады Узброеных Сіл.
Свята даўно стала ўсенародным, бо амаль у кожнай сям'і былі ці ёсць тыя, хто абараняў і абараняе Радзіму. Мужнасць і самаадданасць нашых воінаў дапамаглі Айчыне выстаяць у гады самых суровых выпрабаванняў. Мы выказваем самую глыбокую ўдзячнасць воінам ўсіх пакаленняў за іх ратную працу, надзейную абарону сваёй краіны, магчымасць спакойна жыць і працаваць.
Наша агульная задача - прымножыць сілу і магутнасьць Радзімы, стварыць умовы для яе далейшага развіцця і ўмацавання аўтарытэту.
Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, бадзёрасці духу, новых перамог і дасягненняў на карысць Айчыны.
Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю.І. КУЛАЖАНКА
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter