Усе студэнты разам
- Апублікавана 17.04.2026 15:28
16 красавіка 2026 года на базе Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта была арганізавана Сумесная Студэнцкая дыскатэка ўсіх гомельскіх ВНУ. Мерапрыемства сабрала сотні студэнтаў усіх курсаў і факультэтаў, стаўшы яркай кропкай у чарадзе навучальных будняў.
Пазавучэбная дзейнасць-неад'емная частка жыцця Студэнцтва. Падобныя мерапрыемствы дазваляюць студэнтам не толькі адпачыць ад інтэнсіўнага графіка лекцый і семінараў, але і завесці карысныя знаёмствы, развіць камунікатыўныя навыкі і проста адчуць дух студэнцкай свабоды.


Галоўнай асаблівасцю вечара стаў акцэнт на згуртаванне студэнцкай супольнасці. У адным рытме танцавалі будучыя медыкі, Інжынеры, лінгвісты і эканамісты. Праграма была выбудаваная такім чынам, каб кожны госць адчуваў сябе датычным да агульнага свята: ад папулярных сучасных хітоў да ўсімі любімых рэтра-кампазіцый, якія падпявалі цэлымі заламі.
У гэты раз вядучымі вечара былі студэнт 5 курса факультэта ПГС Аляксандр Зайцаў і студэнт 4 курса механічнага факультэта нашага універсітэта Ягор Чупакоў. Яны правялі займальную праграму, якая нікога не пакінула абыякавымі.


Запальную танцавальную праграму і музычныя батлы арганізаваў ды-джэй, выпускнік факультэта ПГС нашага універсітэта Дзмітрый Майсеенка, задавалы тэмп ўсёй гэтай падзеі.

Мы імкнуліся стварыць пляцоўку, дзе кожны студэнт зможа перазагрузіцца і атрымаць зарад матывацыі на астатнюю частку семестра. Мяркуючы па колькасці усмешак і станоўчых водгукаў, нам гэта ўдалося!
Бо студэнцтва - гэта час не толькі для навукі, але і для яркіх, незабыўных момантаў!
Загадчык студэнцкага клуба
Рабцаў Б.В.
Фота Захара Паціеўца (прэс-служба)
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter

























