У БелДУТ сустрэлі Сусветны дзень здароўя актыўнай зарадкай


7 красавіка, у Сусветны дзень здароўя, у спартыўным комплексе БелДУТ прайшла энергічная і пазітыўная ранішняя зарадка, якая аб'яднала студэнтаў першага курса розных факультэтаў.

49

Прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Наталля Анатольеўна Кекіш нагадала ўсім, што здароўе пачынаецца з малога, з ранішняй звычкі даць целе нагрузку і выдатны настрой. 

49

49

Але яна не толькі пажадала хлопцам моцнага здароўя, але і даказала асабістым прыкладам: здароўе-гэта наш галоўны рэсурс, і, калі раніца пачынаецца з руху, тады і дзень пройдзе прадуктыўна, і поспех у справах гарантаваны.

49

49

49

49

Правяла зарадку прафесіянал сваёй справы - Алеся Уладзіміраўна Канюшэнка, выкладчык кафедры «Фізічнае выхаванне і спорт», кандыдат у майстры спорту па баскетболе. Пад яе выразным кіраўніцтвам будучыя інжынеры, будаўнікі і праграмісты размялі ўсе мышцы, зарадзіліся энергіяй і атрымалі зарад пазітыву на цэлы дзень.

49

49

49

62

49

60

Такія мерапрыемствы ў БелДУТ становяцца добрай традыцыяй. Бо здаровы студэнт - гэта паспяховы студэнт. А бадзёрая раніца - залог вялікіх перамог у вучобе і спорце!

49

Прэс-служба:
Таццяна Модзіна,
фота Алены Белавус

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter