Абласны суботнік - пара абнаўлення
- Апублікавана 30.03.2026 08:50
Вясна дыктуе свае правілы, і БелДУТ выйшаў на абласны суботнік.
Вясна — час не толькі цяпла і цвіцення, але і актыўнай працы. Прытрымліваючыся галоўнага правіла сезона, калектыў БелДУТ прыняў актыўны ўдзел у абласным суботніку, каб прывесці тэрыторыю ВНУ ў парадак пасля зімы.
Асаблівая ўвага ў гэты дзень была ўдзелена эстэтыцы галоўнага корпуса. Пад кіраўніцтвам дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу Зянкевіча Аляксандра Георгіевіча студэнты розных факультэтаў аб'ядналі намаганні для адказнай задачы. Хлопцы займаліся афарбоўкай цокаля будынка універсітэта, уносячы свой уклад у абнаўленне аблічча альма-матэр.
Супрацоўнікі і студэнты БелДУТ навялі ідэальны парадак і ва ўнутраным двары ўніверсітэта.






А тым часам актыўныя работы разгарнуліся і за межамі ўніверсітэцкага гарадка!
Факультэты механічны і КПП разам з куратарам Аксёнчыкавым А. А. выйшлі на ўборку ў сквер на вуліцы Крупскай.
БелДУТ традыцыйна клапоціцца аб чысціні Чыгуначнага раёна!








Не застаўся без увагі і студэнцкі гарадок.
Студэнты інтэрната № 2 разам з куратарам адной з груп Э.В. Швайлікавай правялі вялікую працу: старанна прыбралі каштанавую алею, тратуар вакол інтэрната, унутраны двор і баскетбольную пляцоўку, пафарбавалі цокаль інтэрната.
- Хлопцы прарабілі вельмі шмат працы, стаміліся, засталіся задаволеныя вынікам. Малайцы хлопцы, вы дружная каманда! - шчыра радуецца выхавальнік М. В. Васільчанка.









У інтэрнаце № 3 суботнік прайшоў не менш актыўна.
Тут таксама ўзяліся за пэндзлі: абнавілі цокаль будынка. Навялі ідэальны парадак на прылеглай тэрыторыі-падмялі, прыбралі ўсе вакол памылі вокны першага паверха.




У інтэрнаце № 4 прадуктыўнасць таксама зашкальвала!
Паспелі ўсюды: прыбралі тэрыторыю, пафарбавалі цокаль, навялі ідэальны парадак у падсобных памяшканнях. Студэнты і супрацоўнікі разам з дырэктарам студэнцкага гарадка Т.М. Кірыла и выхавальнікам Т. Камяковай даказалі: калі за справу бярэцца дружная каманда, вынік пераўзыходзіць усе чаканні.








Папрацавалі на славу і ў спартыўным комплексе. Работнікі спартыўнага клуба пафарбавалі цокалі будынкі і навялі парадак вакол.
Спартыўны аб'ект вясной абноўлены!




Курсанты ваенна-транспартнага факультэта БелДУТ прынялі актыўны ўдзел у абласным суботніку.
Наводзіўся парадак на ўнутранай і прылеглай тэрыторыі ВНУ, вучэбна-палявым цэнтры, на вуліцах роднага горада.





Абласны суботнік сіламі БелДУТ праходзіць маштабна, арганізавана і з высокай прадуктыўнасцю-пад адзіным дэвізам вясновага абнаўлення працавалі студэнты і супрацоўнікі на ўсіх аб'ектах універсітэта і за яго межамі.

Прэс-служба:
Таццяна Модзіна,
фота Захара Паціеўца























