БелДУТ - пераможца фіналу Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі»
- Апублікавана 23.03.2026 16:18
19 сакавіка 2026г. установе адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» прайшоў фінал 15-га юбілейнага Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі».
Наш універсітэт прадставіў праект «Праграмна-апаратны комплекс дыягностыкі трансфарматараў на аснове лічбавых двайнікоў і нейронавых сетак». Кіраваў праектам загадчык кафедры «Электратэхніка» к.т.н., дацэнт Віктар Галушка.
Прадстаўлялі праект непасрэдныя распрацоўшчыкі студэнт механічнага факультэта вучэбнай групы МЭС-31 Гарошка Глеб і студэнт электратэхнічнага факультэта вучэбнай групы ЭТ-31 Раміханаў Улад.

Наш праект удзельнічаў у намінацыі «Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць». У склад экспертнага савета ўваходзілі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, профільных міністэрстваў і ведамстваў, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, бізнес-супольнасці і пераможцы мінулых сезонаў.
На конкурсе наша каманда пачала працаваць з 8 гадзін раніцы. Разгарнулі экспазіцыю вырабленай прадукцыі і актыўна дэманстравалі працу прыбораў усім наведвальнікам.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Перцаў уважліва вывучыў усе праекты, якія былі прадстаўлены на конкурсе. Нашаму праекту надавалі ўвагі навукоўцы і прадстаўнікі бізнес-супольнасцяў.

Даклад прайшоў выдатна! Пытанняў было шмат, усіх зацікавіў праект і яго рэалізацыя ў вытворчасці.

Чаканне вынікаў фіналу было доўгім і хвалюючым. Калі назвалі наш праект пераможцам, то эмоцыі радасці і гонару за наш БелДУТ ахапілі ўсю каманду! Толькі праз некалькі дзён да нас стала даходзіць, якую мы прарабілі вялікую працу і які прайшлі доўгі шлях, каб перамагчы ў юбілейным фінале!
Каманда пераможцаў выказвае падзяку ўсім, хто ў нас верыў і падтрымліваў, кіраўніцтву ўніверсітэта за арганізацыю і падтрымку праекта, Івану Грамыку, Уладзіміру Тамашову, Іллі Дземідовічу за непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы каманды да фіналу!
Спецыяліст па студэнцкай навуцы
кандыдат фіз. - мат. навук, дацэнт Паддубны А. А.