Спяваем гімн разам напярэдадні Дня Канстытуцыі


15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца дзяржаўнае свята -  Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту перадсвяточны дзень пачаўся з ужо шматгадовай традыцыі: сумеснае выкананне Дзяржаўнага гімна, якое аб'яднала ўсіх прысутных.

15

Рэктар універсітэта Мікалай Мікалаевіч Казакоў павіншаваў прафесарска-выкладчыцкі склад, студэнтаў, курсантаў і навучэнцаў каледжаў-філіялаў з дзяржаўным святам.

7

7

У сваім выступленні рэктар адзначыў, што Канстытуцыя, прынятая ў 1994 годзе і пасля дапоўненая з улікам павеваў часу, заклала трывалы прававы падмурак незалежнасці Беларусі. Мікалай Мікалаевіч падкрэсліў, што гэты дакумент рэалізаваў імкненне беларускага народа быць паўнапраўным гаспадаром на роднай зямлі. Прытрымліваючыся законаў Канстытуцыі, мы пабудавалі стабільнае і мірнае грамадства.

8

Прарэктар па ідэялагічнай і выхаваўчай рабоце Наталля Анатольеўна Кекіш таксама павіншавала калектыў са святам. Яна нагадала, што ў БелДУТ да гэтай даты прымеркаваны цыкл мерапрыемстваў, накіраваных на прававое выхаванне і асвета моладзі, а таксама на захаванне і прымнажэнне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны краіны.

7

7

7

7

7

7

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter