Свята Чыгуначнага раёна прайшло на вакзале станцыі Гомель
- Апублікавана 06.03.2026 08:01
Святочны канцэрт «З любоўю да жанчыны» падарылі творчыя калектывы Чыгуначнага раёна ў каферэнц-зале вакзала станцыі Гомель для жанчын раёна, горада і яго гасцей.




Надзея Рыгораўна Куніцкая, старшыня Чыгуначнай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання « Беларускі саюз жанчын» уручыла старшыні Савета маладых вучоных БелДУТ, старэйшаму выкладчыку кафедры « Кіраванне аўтамабільнымі перавозкамі і дарожным рухам» Кілачыцкай Марыне Анатольеўне падзячны ліст за высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у развіцці жаночага руху і грамадска-палітычнага жыцця Чыгуначнага раёна горада Гомеля.



Танцавальныя нумары ў выкананні харэаграфічнага калектыву народнага ансамбля танца «Палескія зоры» сталі падарункам для ўсіх удзельнікаў урачыстасці.

Атмасферу свята дапоўніла сваім пяшчотным і моцным вакалам лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года - 2025» Ірына Калініна , студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, якая заваявала сэрца кожнага з прысутных сваёй непасрэднасцю.






Прэс-служба:
Таццяна Модзіна,
фота Міхаіла Каранкевіча