Снег не ведаў, што разам мы - сіла
- Апублікавана 09.01.2026 13:07
Такого снегопада, такого снегопада
Давно не помнят здешние места.
А снег не знал и падал. А снег не знал и падал!
Земля была прекрасна. Прекрасна и чиста.
Снег не ведае стомленасці. Вось толькі што расчысцілі дарожкі, але «снег не ведаў і падаў», і праз гадзіну - зноў беласнежнае покрыва «прыгожае і чыстае».
Але мы не здаемся. І не таму, што мы нейкія супергероі, а таму што мы людзі. Мы-беларускае грамадства, якое ўмее аб'ядноўвацца перад тварам цяжкасцяў.
На дапамогу ва ўборцы Чыгуначнага раёна зноў выходзяць студэнты і выкладчыкі БелДУТ!
На барацьбу са стыхіяй выйшлі факультэты кіравання працэсамі перавозак, эканомікі і бізнес-тэхналогій і будаўнічы. Студэнты разам са сваімі намеснікамі дэканаў па IВР Бандзюкам Н.У., Рабцавай н.а., дэканам Шыбаловiч В.У., куратарамі Пятровым-Рудакоўскім А. П. і Настачэнка А. В. ўзяліся за рыдлёўкі.
Разам мы - сiла!





















Жыхары дамоў па праспекце Перамогі выходзілі падзякаваць факультэту эканомікі і бізнес-тэхналогій БелДУТ за расчышчаныя падыходы да пад'ездаў.
- Мы стараліся. Цяпер такая дапамога патрэбная ўсім і павінна быць ад кожнага, хто можа яе аказаць, - кажуць Белдутаўцы.

Прэс-служба:
Таццяна Модзiна,
фота Валерыя Чэпiкава



