Ўзброены рыдлёўкамі ў барацьбе за бяспечныя дарожкі!
- Апублікавана 09.01.2026 15:56
Маштабную барацьбу са снегам пачалі афіцэры і курсанты ваенна-транспартнага факультэта БелДУТ.

Яны аператыўна расчысцілі дарогі, тратуары вакол універсітэта і ўнутраны двор ад снежных заносаў.









Якасна і хутка ачысцілі курсанты прылеглую да свайго інтэрната № 3 тэрыторыю ад снегу.





Дзякуючы суладнай і выразнай працы вайскоўцаў БелДУТ праход да ўніверсітэта і Інтэрната зноў стаў даступны і бяспечны для ўсіх супрацоўнікаў і навучэнцаў.
Прэс-служба:
Таццяна Модзiна,
фота Мiхаiла Каранкевiча