Першы зiмовы суботнiк
- Апублікавана 10.01.2026 14:32
Дапамагчы ў любой цяжкай сітуацыі людзям, гораду, краіне – гэта пакліканне вайскоўцаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Афіцэры і курсанты з самай раніцы 10 студзеня прадэманстравалі сваю гатоўнасць дзейнічаць і расчысціць горад ад снежных заносаў.
Да 10 гадзін аператыўная і якасная праца была праведзена адразу на некалькіх вуліцах Чыгуначнага раёна.









Сіламі курсантаў расчышчаны падыходы да інтэрнатаў БелДУТ і найбліжэйшых дамоў, каштанавая алея на вуліцы Камсамольскай і сквер ім. Белага.









У які б бок вам не трэба было б ехаць - усе прыпынкі з абодвух бакоў праспекта Перамогі расчышчаны курсантамі ВТФ БелДУТ








Не застаюцца без увагі і іншыя сацыяльна значныя аб'екты. Так, сіламі курсантаў і афіцэраў ВТФ былі расчышчаны падыходныя шляхі і прылеглая тэрыторыя філіяла №4 Гомельскай цэнтральнай гарадской паліклінікі.


Прэс-служба:
Таццяна Модзiна,
фота Валерыя Чэпiкава