102 гады споўнілася ветэрану вайны Патапенке Васілю Данілавічу


Ветэрану вайны Патапенке Васілю Данілавічу сёння споўнілася 102 гады!

Былога старэйшага выкладчыка кафедры «Электратэхніка», ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Васіля Данілавіча Патапенку павіншавалі сёння з 102-м днём нараджэння прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Кекіш Н. А. і старшыня прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў Рыжанкоў В.I.

Васіль Данілавіч пайшоў на фронт у 1941 г.і дайшоў у 1945 г. да Берліна. Узнагароджаны медалямі: «За абарону Каўказа», «За ўзяцце Берлiна» «За вызваленне Прагi», «За перамогу над Германіяй».

Васіля Данілавіча цёпла павіншавалі з Днём Нараджэння, надыходзячым Новым годам і падарылі падарунак ад прафсаюзнага камітэта.

2

Прафсаюзны камітэт супрацоўнікаў

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter