Віншаванне ветэранам вайны і працы
- Апублікавана 31.12.2025 08:28
Напярэдадні Новага года валанцёрскі атрад «Арыенцір» ад імя ўніверсітэта пры падтрымцы прафсаюзнага камітэта супрацоўнікаў БелДУТ наведаў і павіншаваў паважаных людзей, чый лёс і працоўны шлях з'яўляюцца прыкладам стойкасці і мужнасці.
Цёплыя словы і святочныя пажаданні былі адрасаваны былой малалетняй вязніцы трох фашысцкіх канцлагераў Валянцiне Сяргееўне Дзiваковай, былой малалетняй вязніцы канцлагера «Азарычы» Марыi Трафiмаўне Судаковай, а таксама ветэранам працы Расціславу Раманавічу Цімафеенку и Мікалаю Філіповічу Семянюту.
У знак увагі і падзякі ім былі ўручаны навагоднія падарункі, падрыхтаваныя і закупленыя прафсаюзным камітэтам супрацоўнікаў універсітэта.
Таццяна Модзiна (прэс-служба),
валанцёрскі атрад «Арыенцір»







