БелДУТаўская ёлка ўдзельнічае ў «Парадзе елак» на набярэжнай
- Апублікавана 04.12.2025 08:10
Студэнты факультэтаў «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» і «Кіраванне працэсамі перавозак» аб'ядналі свае намаганні ў распрацоўцы дызайну і афармленні елкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту для ўдзелу нашай ВНУ ў гарадскім конкурсе «Парад елак».

Прыгажуня-ёлка была ўсталяваная 3 снежня на набярэжнай ракі Сож.
Дызайн навагодніх упрыгожванняў традыцыйна прадстаўлены універсітэцкімі факультэтамі, транспартнымі і будаўнічымі аб'ектамі ў выглядзе паравозаў і домікаў. Таксама для афармлення выкарыстоўваліся шарыкі з выявамі герояў савецкага мультфільма «Чабурашка».
Выказваем падзяку работнікам адміністрацыйна-гаспадарчай часткі ўніверсітэта за актыўную дапамогу і якасную ўстаноўку выставачнага экспаната.

Намеснік дэкана па IВР
факультэта ПГБ
Рудзянкова I.В.
Фота Валерыя Чэпікава (прэс-служба)
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter


