Дыпломам за лепшае навагодняе афармленне фасадаў будынкаў і прылеглых тэрыторый узнагароджаны БелДУТ
- Апублікавана 04.12.2025 08:24
3 снежня 2025 года ў зале пасяджэнняў адміністрацыі адбылося ўшанаванне працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый Чыгуначнага раёна г. Гомеля па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2024 год.


Кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада Гомеля Віталь Міхайлавіч Марозаў уручыў заслужаную ўзнагароду кіраўніцтву Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Працоўны калектыў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» узнагароджаны Дыпломам за лепшае навагодняе афармленне фасадаў будынкаў і прылеглых тэрыторый.


Прэс-служба:
Таццяна Модзіна,
фота Алены Белавус