Мітынг-рэквіем у Навасёлках
- Апублікавана 27.11.2025 13:41
Гісторыю нельга перапісаць, а памяць – сцерці.

Кіруючыся гэтай простай ісцінай, моладзевы актыў будаўнічага факультэта сабраўся ля брацкай магілы ў аграгарадку Навасёлкі Веткаўскага раёна, каб правесці мітынг-рэквіем, прымеркаваны да 82-й гадавіны вызвалення Гомеля.
Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі гераічныя старонкі гісторыі лістапада 1943 года, усклалі кветкі да мемарыяла і ўшанавалі загінуўшых хвілінай маўчання. Акцыя стала наглядным прыкладам таго, што маладое пакаленне захоўвае гістарычную памяць і з глыбокай павагай ставіцца да подзвігу сваіх продкаў.







