Круглы стол «Хроніка вызвалення Заходняй Беларусі» і лекторый «Адзінства беларускай нацыі»
- Апублікавана 17.09.2021 11:53
Да Дня народнага адзінства на факультэце «Кіраванне працэсамі перавозак» былі праведзены круглы стол «Хроніка вызвалення Заходняй Беларусі» і лекторый «Адзінства беларускай нацыі» (лектар канд.іст.н., дацэнт Бяссольнаў А. Б.)
Бессальноў Аляксандр Барысавіч распавёў студэнтам трэцяга курсу аб этапах нараджэння, станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці, гістарычным афармленні беларускай нацыі і нацыянальных традыцыях беларускага народа, пачынаючы з часоў Вялікага Княства Літоўскага да нашых дзён.
Падчас круглага стала студэнты другога курса абмеркавалі падзеі, якія адбыліся 17 верасня 1939 года, якія сталі пачаткам аб'яднання нашай краіны.