Філіял кафедры
- Апублікавана 24.04.2019 10:01
З 2007 года функцыянуе філіял кафедры на базе філіяла РДУП «Беларускае рачное параходства» рачны порт Гомель, дзе студэнты спецыяльнасці 1-44 01 04 «Арганізацыя перавозак і кіраванне на рачным транспарце» маюць магчымасць знаёміцца з элементамі і тэхнічным абсталяваннем рачнога порта, тэхналогіяй яго працы . Для выканання асноўных задач філіял кафедры ажыццяўляе вучэбную і навукова-даследчую функцыі.
Філіял кафедры забяспечвае магчымасць:
- правядзення вучэбных заняткаў па спецыяльных дысцыплінах кафедры;
- праходжання вытворчай і пераддыпломнай практык студэнтамі 3 і 4 курсаў і збору матэрыялаў для распрацоўкі магістарскіх дысертацый па спецыяльнасці 1-37 80 01 «Транспарт»;
- абароны дыпломных праектаў і магістарскіх дысертацый;
- удзелу студэнтаў, магістрантаў (аспірантаў) і супрацоўнікаў універсітэта ў навуковых даследаваннях і інжынірынгавых работах па заказах, што выконваюцца ў філіяле РДУП «Беларускае рачное параходства» рачны порт Гомель.
Рачны порт Гомель
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter