Прафарыентацыйная работа: арыентацыя на «Мытную справу»


21 і 23 кастрычніка 2025 года ў сярэдняй школе № 19 г. Гомеля прадстаўнікамі Гомельскай мытні і кафедры «Мытная справа» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту былі арганізаваны прафарыентацыйныя сустрэчы з навучэнцамі 10 і 11 мытных класаў.

46

46

Аб асаблівасцях службы ў мытных органах, парадку атрымання накіраванняў на мэтавую падрыхтоўку спецыяліста, патрабаваннях, якія прад’яўляюцца да службовай асобы мытных органаў, падрабязна расказалі намеснік начальніка аддзела кадраў і прафесійнай падрыхтоўкі Гомельскай мытні Алена Васільеўна Васючэнка і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы Гомельскай мытні Алена Лявонцьеўна Караткевіч.

46

46

Аб асаблівасцях службы ў мытных органах, парадку атрымання накіраванняў на мэтавую падрыхтоўку спецыяліста, патрабаваннях, якія прад’яўляюцца да службовай асобы мытных органаў, падрабязна расказалі намеснік начальніка аддзела кадраў і прафесійнай падрыхтоўкі Гомельскай мытні Алена Васільеўна Васючэнка і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы Гомельскай мытні Алена Лявонцьеўна Караткевіч. А пра вучобу ва ўніверсітэце, ейныя адрозненні ад школьных будняў, універсітэцкае жыццё і побыт, спецыфіку падрыхтоўкі па спецыяльнасці «Мытная справа», пра умовы паступлення, а таксама пра асаблівыя асабістыя, маральных і дзелавыя якасці, якіх запатрабуе як служба ў мытных органах, так і вучоба ва ўніверсітэце па дадзенай спецыяльнасці, распавёў дацэнт кафедры «Мытная справа» Антон Пятровіч Пятроў-Рудакоўскі.

46

46

46

46

Таксама ўдзельнікам сустрэч быў прадстаўлены відэафільм, прысвечаны юбілею кафедры «Мытная справа», у якім адлюстраваныя асноўныя вехі гісторыі кафедры і навучання спецыяльнасці «Мытная справа» ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту, адзначаныя сучасныя дасягненні і намечаныя новыя перспектыўныя гарызонты, якія Антон Пятровіч прапанаваў паспрабаваць скарыць патэнцыйным абітурыентам – выпускнікам мытных класаў.

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter