Нашы спартсмены на адкрыцці Рэспубліканскай універсіяды 2025/2026


23 кастрычніка ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця самых масавых спартыўных спаборніцтваў сярод каманд устаноў вышэйшай адукацыі - Рэспубліканскай універсіяды 2025/2026 навучальнага года.

6

5

1

3

Каманду нашага ўніверсітэта прадставілі прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Васільеў Сцяпан Міхайлавіч, залатая медалістка ў спаборніцтве змешаных каманд лучнікаў III гульняў краін СНД Дар'я Барсукова (факультэт КПП) і сярэбраны прызёр Рэспубліканскай універсіяды – 2024/2025 па армрэстлінгу Максім Ражкоў (механічны факультэт).

8

4

Праграма ўніверсіяды ў новым навучальным годзе ўключыць 27 відаў спорту, удзел у турніры прымуць 46 устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі. Спаборніцтвы пройдуць у два этапы - на першым студэнты вызначаць лепшых унутры сваіх ВНУ, на другім этапе адбудуцца спаборніцтвы зборных каманд устаноў. Пераможцы ўніверсіяды могуць узяць удзел у Сусветных студэнцкіх гульнях і іншых міжнародных спаборніцтвах.

Арганізатарамі ўніверсіяды з'яўляюцца Міністэрствы адукацыі і спорту і турызму Беларусі, федэрацыі па відах спорту, Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў, Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту.

Фота прарэктара па ІВР
Васільева С.М.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter